28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатары і садавіна

20
Дыктатары і садавіна
ФОТА: REUTERS

Кім Чэн Ын заклікаў усіх браць прыклад з работнікаў яблычнай фермы ў КНДР.

Паўночна-карэйскі дыктатар Кім Чэн Ын заклікаў браць прыклад з фруктовай фермы Косанскага павета, якая сёлета «дамаглася небывалага для гэтага раёна ўраджаю».

Ад імя ЦК Працоўнай партыі Карэі кіраўнік КНДР выказаў падзяку калектыву гэтай гаспадаркі, якая забяспечвае пастаўкі разнастайнай садавіны насельніцтву краіны.

«Косанская ферма з'яўляецца мадэллю і ўзорам у плане рэалізацыі партыйнай палітыкі ў гэтай галіне», - прыводзіць ТАСС словы Кім Чэн Ына.

Ён таксама адзначыў, што вестка аб багатым ураджаі садавіны ў Косане «стала крыніцай натхнення для народа і войска краіны».

Нагадаем, што беларускі дыктатар Лукашэнка таксама выхваляецца вырашчанай у сваёй рэзідэнцыі «Дразды» садавінай. Са словаў дыктатара, ураджай кавуноў ён рэгулярна адвозіць ў дзіцячыя дамы і дамы састарэлых. Фруктовыя фантазіі дыктатара прывялі да таго, што на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі ў чэрвені гэтага года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову Лукашэнкі разбіць у Беларусі фруктовыя сады для экспарту садавіны, у тым ліку бананаў, у Расею.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках