2 траўня 2024, Чацвер, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэйг Вудкрафт: У Маскве будзем гуляць за ўсіх беларусаў

2
Крэйг Вудкрафт: У Маскве будзем гуляць за ўсіх беларусаў
ФОТА З САЙТА PRESSBALL.BY

Адразу пасля прылёту менскага «Дынама» ў Маскву галоўны трэнер каманды Крэйг Вудкрафт распавёў аб маючых адбыцца выязных матчах.

Трэнер адказаў на некалькі пытанняў клубнай прэс-службы.

- Якія ў вас чаканні ад маючай адбыцца выязной серыі?

- Нас чакаюць сустрэчы з чатырма вельмі цяжкімі апанентамі. Гэта будзе выдатным выпрабаваннем для нас. Мы даведаемся, наколькі мы можам дзейнічаць па сваім гульнявым плане цягам 60 хвілін падчас выязных матчаў супраць моцных спаборнікаў. Гэта добры выклік для нас. Нам неабходна паказаць зладжанасць у сваіх дзеяннях ва ўсіх чатырох сустрэчах.

- Які матч для вас бачыцца самым складаным з чатырох?

- Я заўсёды думаю, што самы складаны матч мы будзем гуляць супраць наступнага спаборніка, хто б ні быў нашым наступным апанентам. Цяпер усе думкі пра матч з маскоўскім «Дынама». Мы рыхтуемся да гульні.

- З камандай на выезд адправіўся Давід Ульстрэм. Ці ёсць у яго шанец згуляць у адным з матчаў?

- Ён усё яшчэ ў стадыі аднаўлення. Мы трэніруемся з ім кожны дзень, і калі ён будзе гатовы на 100% да матчаў - мы абавязкова ўключым яго ў склад.

- Мы ўжо сустракаліся з «Дынама» і «Ак Барсам» у перадсезонных турнірах, але перадсезонныя матчы і гульні падчас сезона гэта дзве розныя рэчы.

- Так, паміж гэтымі матчамі вялікая розніца. Зараз на коне балы ў турнірнай табліцы. Тым больш, што каманда «Дынама» прадстаўляе нашу канферэнцыю і вельмі нядрэнна пачала сезон. Для мяне гэта матч з грозным апанентам, якога мы хочам перамагчы.

- У апошнім матчы каманда атрымала валявую перамогу над «Сібір'ю». Ці можна сказаць, што той матч цяпер дапамагае камандзе ментальна?

- Сапраўды, той матч вельмі дапамог нам. Цяпер каманда стала больш верыць у сябе. У нас з'явілася вера ў тое, што мы можам кіраваць гульнёй у матчах з сур'ёзнымі апанентамі, можам супрацьстаяць магутным калектывам і перамагаць іх. Мы будзем адштурхоўвацца ад веры ў сябе. Вядома, не будзем забываць тыя эмоцыі і той камандны дух, які дапамог нам перамагчы ў той сустрэчы. Гэта быў вялікі досвед для нас і мы будзем карыстацца ім далей.

- Сення на матчы будзе група нашых заўзятараў. Як гэта можа дапамагчы камандзе?

- Заўсёды выдатна бачыць заўзятараў за сваёй спіной. Сення мы будзем гуляць за сябе і за іх. Вельмі пастараемся не падвесці заўзятараў сення...

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках