2 траўня 2024, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: Украіна гатовая даць адмысловы статус Данбасу

9
Байдэн: Украіна гатовая даць адмысловы статус Данбасу
ФОТА З САЙТА GORDONUA.COM

Улады Украіны гатовыя выконваць Менскія пагадненні.

Між іншым, яны згодныя на тое, каб даць асаблівы статус тэрыторыям Данбаса, што падкантрольныя прарасейскім сепаратыстам.

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн, выступаючы ў Вашынгтоне ў Савеце аб міжнародных стасунках, паведамляе Украінская служба «Голасу Амерыкі».

Байдэн адзначыў, што надаванне адмысловага статусу - няпростае развязанне для Украіны, параўнаўшы гэта з гіпатэтычнай сітуацыяй, у якой ЗША далі б асаблівы статус штату Тэхас, каб улічыць інтарэсы Мексікі.

Са слоў віцэ-прэзідэнта, Расея са свайго боку не выканала ніводнага пункта Менскіх пагадненняў.

«Асаблівы статус» з'яўляецца адным з пунктаў менскіх дамоўленасцей, якія былі дасягнутыя кіраўнікамі Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі для ўрэгулявання вайсковага канфлікту паміж сепаратыстамі і Кіевам.

Раней Вярхоўная рада ўзяла ў першым чытанні законапраект аб змяненні ўкраінскай канстытуцыі. У новай версіі дакумента з'явіцца закон аб спецыяльным парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. У Кіеве падкрэсліваюць, што закон не будзе дзейнічаць, пакуль расейскія войскі не пакінуць усход Украіны, і сцвярджаюць, што менавіта дзеянні Расеі перашкаджаюць рэалізацыі Менскіх пагадненняў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках