2 траўня 2024, Чацвер, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым старшынём Дзяржаўнай думы РФ стаў Валодзін

12
Новым старшынём Дзяржаўнай думы РФ стаў Валодзін
ФОТА: GAZETA.RU

Нарышкін, які займаў пасаду старшыні раней, перайшоў на працу ў Службу замежнай выведкі РФ.

Партыя «Адзіная Расея» пасля здабыцця канстытуцыйнай большасці ў новай думе ў суботу размеркавала галоўныя кіроўныя пасады ў ніжэйшай палаце парламента. На супольным пасяджэнні найвышэйшай і генеральнай рад партыі старшынём Дзяржаўнай думы быў зацверджаны Вячаслаў Валодзін, кандыдатуру якога прапанаваў прэзідэнт Уладзімір Пуцін. СМІ даведаліся аб прызначэнні ягонымі намеснікамі Ірыны Яравой і Пятра Талстоя, паведамляе newsru.com.

Сяргей Нарышкін, які займаў пасаду старшыні раней, пераходзіць на працу ў Службу замежнай выведкі. На пасяджэнні рад партыі ён паведаміў, што далей будзе членам АР.

Пасля гэтага «Адзіная Расея» зацвердзіла пяць партыйных віцэ-старшыняў. Як паведамляе «Інтэрфакс», імі сталі Уладзімір Васільеў (кіраўнік фракцыі), Аляксандр Жукаў, Сяргей Нявераў, Ірына Яравая і Пётр Талстой. Для Яравой і Талстоя гэта дэбют на такой пасадзе, астатнія займалі аналагічныя пасады ў думе шостага склікання.

Паводле звестак крыніц РБК, Яравая будзе апекаваць блок дзяржаўнага будаўніцтва, бяспекі і процідзеяння карупцыі. Тэлевядоўца Талстой зоймецца блокам грамадзянскай супольнасці, узаемадзеяння з СМІ, інтэрнэтам і культурай.

Акрамя таго, Мядзведзеў прапанаваў аднапартыйцам пільнавацца прынцыпу «адзін чалавек - адна пасада» і не займаць высокіх пасад адначасова ў Думе і ў партыйнай структуры. Прэм'ер таксама заклікаў дэпутатаў ад «Адзінай Расеі» «пры размеркаванні кіроўных пасад у камітэтах Дзяржаўнай думы (старшыняў і намеснікаў старшыняў) кіравацца нормамі аб недапушчальнасці канфлікту інтарэсаў».

Фармальна ўсе гэтыя кандыдатуры яшчэ мае зацвердзіць фракцыя АР у думе. Таксама пазней партыі трэба будзе размеркаваць пасады кіраўнікоў парламенцкіх камітэтаў.

У выніку выбараў 18 верасня АР атрымала канстытуцыйную большасць і 434 месцы ў Дзяржаўнай думе. У КПРФ 42 мандаты, у ЛДПР - 39, у «Справядлівай Расеі» - 23.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках