2 траўня 2024, Чацвер, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Snapchat выпусціў сонечныя акуляры з убудаванай камерай

4
Snapchat выпусціў сонечныя акуляры з убудаванай камерай
ФОТА: SNAP

Новая прылада будзе каштаваць 130 даляраў.

Кампанія Snapchat, галоўным прадуктам якой з'яўляецца аднайменны мабільны дадатак для абмену фатаграфіямі і кароткімі відэа, абвясціла аб выпуску сонечных акуляраў з убудаванай камерай.

Новая прылада пад назвай Spectacles паступіць у продаж ужо ў гэтым годзе і будзе каштаваць 130 даляраў, паведамляе ВВС.

Убудаваная камера дазволіць запісваць 10-секундныя відэа.

Адначасова з прэзентацыяй навінкі Snapchat абвясціла аб уласным перайменаванні - цяпер кампанія будзе называць Snap, Inc. Тым самым кампанія падкрэслівае, што збіраецца пашырыць сваю дзейнасць за межы абслугоўвання мэсэнджэра Snapchat.

Вынаходнік Snapchat Эван Шпігель распавёў, што ўжо выпрабаваў новыя акуляры падчас ўласнага адпачынку.

«Калі я паглядзеў зняты матэрыял, у мяне было адчуванне, быццам я зноўку пражываю свае ўспаміны. Гэта было неймаверна», - сказаў Шпігель у інтэрв'ю Wall Street Journal.

Навінка кампаніі Snap нагадвае няўдалы праект інтэрнэт-гіганта Google, які спрабаваў стварыць Google Glass - падобную да акуляраў гарнітуру для смартфонаў, якая спалучае празрысты дысплей і відэакамеру.

Праект дайшоў да стадыі выпуску партыі прататыпаў - кожны коштам 1 500 даляраў.

Распрацоўка была вельмі сырой з пункту гледжання праграмнага забеспячэння, таму ў серыю не пайшла. Прычым акрамя тэхнічных праблем карыстальнікі Google Glass выявілі неадназначнае ўспрыманне гэтай прылады з боку навакольных.

Адны думалі, што акуляры з відэакамерай, якая ўвесь час працуе, з'яўляюцца пагрозай права людзей на асабістае жыццё. А на думку іншых, чалавек з напятай на вочы Google Glass выглядае проста недарэчна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках