2 траўня 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне пайшоў з жыцця вязень чатырох нацысцкіх лагероў

У Нямеччыне пайшоў з жыцця вязень чатырох нацысцкіх лагероў
МАКС МАНХАЙМЕР

Пісьменнік і мастак Макс Манхаймер памёр ва ўзросце 96 гадоў.

У Мюнхенскай лякарні ў суботу 24 верасня ва ўзросце 96 гадоў памёр былы вязень нацысцкіх канцлагераў пісьменнік і мастак Макс Манхаймер.

Амаль уся ягоная сям'я загінула ў Галакост. Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель высока ацаніла намаганні Манхаймера для захавання памяці пра Галакост і выказаў смутак з нагоды ягонага скону, паведамляе «Радыё Свабода».

У 1943 годзе, напярэдадні свайго 23-годдзя, Манхаймер разам з сям'ёй і маладой жонкай быў арыштаваны і адпраўлены ў канцлагер Асвенцім. Пазней яго перавялі ў габрэйскае гета ў Варшаве, на пагрузку друзу, а неўзабаве ён стаў удзельнікам «Маршу смерці» ў канцлагер Дахаў, пасля чаго адбываў зняволенне яшчэ ў двух лагерах.

У красавіку 1945 года, цягнік са зняволенымі, адпраўленымі ў чарговы канцлагер, быў спынены амерыканскім войскам, вязні, сярод якіх знаходзіўся і Манхаймер, былі вызваленыя.

Многія гады ён устрымліваўся ад аповедаў пра перажытую трагедыю. Але ў сярэдзіне 1980 гадоў надумаў прысвяціць рэшту жыцця барацьбе з антысемітызмам, чытаў лекцыі ў школах ды ўніверсітэтах, выступаў супраць правага экстрэмізму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках