2 траўня 2024, Чацвер, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У эканамічных судах Беларусі знаходзіцца больш за 3 тысячы спраў банкруцтва

5
У эканамічных судах Беларусі знаходзіцца больш за 3 тысячы спраў банкруцтва

Пры гэтым колькасць спраў банкруцтва арганізацый прыватнай формы ўласнасці складае 97%.

Агульная колькасць спраў эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), што былі ў вытворчасці эканамічных судоў паводле стану на 1 верасня, склала 3094. Пры гэтым колькасць спраў аб банкруцтве арганізацый прыватнай формы ўласнасці складае 3007, ці 97%.

Такія звесткі размешчаныя на сайце Вярхоўнага суда.

У вытворчасці эканамічнага суда Менска знаходзілася 51,7% спраў банкруцтва (1601), піша БелаПАН.

На 1 верасня ў вытворчасці эканамічных судоў было 87 спраў эканамічнай неплацежаздольнасці арганізацый, якія маюць значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы краіны, да якіх належаць дзяржаўныя арганізацыі, арганізацыі, якія маюць долю дзяржаўнай уласнасці ў статутным фондзе, горадаўтваральныя і прыраўнаваныя да іх арганізацыі, бюджэта- і сістэмаўтваральныя арганізацыі.

Сярод іх - «Дэльта Банк», Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў, «Дываны Берасця», «Берасцейскае піва», бабруйскі, аршанскі і лепельскі заводы жалезабетонных вырабаў, пінскі, віцебскі і гомельскі вінаробныя заводы, Берасцейскі завод бытавой хіміі, «Альфа Радыё», футбольны клуб «Рэчыца».

У адпаведнасці з абагульненай інфармацыяй у справах аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), колькасць спраў, паводле якіх вынесена пастанова адкрыцця лiквiдацыйнага вядзення, у 2,4 разы перавышае колькасць спраў, паводле якіх вынесеная пастанова санацыi.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках