2 траўня 2024, Чацвер, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы бамбардзір менскага «Дынама» атрымаў траўму

Найлепшы бамбардзір менскага «Дынама» атрымаў траўму
Яўген Кавыршын
ФОТА: HCDINAMO.BY

Яшчэ адзін форвард менскай хакейнай каманды атрымаў дыскваліфікацыю за ўдар спаборніка.

Форвард менскага «Дынама» Яўген Кавыршын атрымаў траўму і не зможа дапамагчы камандзе ў найбліжэйшых матчах, паведамляе tut.by.

Адзначым, што 30-гадовы нападнік з'яўляецца найлепшым бамбардзірам клуба ў гэтым сезоне. У яго актыве 8 (4 + 4) балаў у 9 гульнях.

Не згуляе ў выязной серыі і яшчэ адзін форвард менчукоў. Самы жорсткі хакеіст «Дынама» Мікіта Камароў дыскваліфікаваны на тры гульні за ўдар спаборніка ў галаву ў матчы з маскоўскімі аднаклубнікамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках