2 траўня 2024, Чацвер, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» западозрылі ў «дармаедстве»

7
Галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» западозрылі ў «дармаедстве»
Анатоль Санаценка
ФОТА: SVABODA.ORG

Анатоля Санаценку абавязалі «ў самыя кароткія тэрміны» з'явіцца ў падатковую інспекцыю для дачы тлумачэнняў.

Галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка знайшоў у сваёй паштовай скрыні апавяшчэнне ад Інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў у Бабруйску. Пад «сімвалічным» нумарам 4-4-15/1937, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Кіраўніку незалежнага выдання прапануецца «ў самыя кароткія тэрміны» з'явіцца ў падатковую інспекцыю для дачы тлумачэнняў.

Бабруйскіх падаткавікоў цікавіць «пытанне ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў» Анатоля Санаценкі.

Як пракаментаваў Санаценка, цяпер ён з'яўляецца кіраўніком выдавецкай фірмы - прычым, узначальвае яе з траўня 2003 года.

«Апроч гэтага, - кажа Анатоль Санаценка, - з верасня 2012 года я з'яўляюся сябрам творчага саюза, а менавіта Саюза беларускіх пісьменнікаў. А са снежня 2014 - стаў сябрам яшчэ адной творчай пісьменніцкай арганізацыі - Беларускага ПЭН-цэнтра.

Гэты факт я не хаваю, ён, так бы мовіць, шырока вядомы «грамадскасці», бо інфармацыя аб гэтым змяшчаецца ва ўсіх маіх «біяграфічных даведках» - і на сайце «БК», і на маіх старонках у сацыяльных сетках. Але бабруйская падатковая інспекцыя, як можна меркаваць з абвестцы, што прыйшла на мой хатні адрас, гэтага ва ўпор не бачыць.

Давядзецца зараз уступаць у непатрэбную перапіску, тлумачыць работнікам ІМПЗ, што іх антыканстытуцыйныя патрабаванні, - кажучы вобразна, заплаціць мыту за права пражывання ў краіне, - «міма касы».

«Мой статус як галоўнага рэдактара, дырэктара фірмы і пісьменніка, сябра творчага саюза, не падпадае пад іх патрабаванні, якія, між тым, ідуць насуперак артыкулу 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым артыкуле гаворыцца аб праве грамадзян на працу, - аб праве, а не абавязку», - тлумачыць кіраўнік «Бобруйского курьера».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках