29 красавiка 2024, панядзелак, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебска абараняюць парк ад будаўніцтва «газпромаўскай» царквы

14
Жыхары Віцебска абараняюць парк ад будаўніцтва «газпромаўскай» царквы
Фота: spring96.org

Каб вызваліць пляцоўку пад будаўніцтва сабора, трэба знішчыць больш за чвэрць парку.

Жыхары Віцебска пішуць у адміністрацыю Лукашэнкі. Нагода - запланаванае ў Віцебску будаўніцтва Сафійскага сабора, піша kp.by.

Гэты праект першапачаткова выклікаў шмат дэбатаў. Праціўнікі будаўніцтва сабора прыводзяць мноства аргументаў. Адны мяркуюць, што неабходна аднавіць страчаныя горадам помнікі архітэктуры, а не ўзводзіць копію полацкай Сафіі, якой у Віцебску першапачаткова не было. Іншыя кажуць пра тое, што замест чарговага культавага збудавання мэтазгодна пабудаваць што-небудзь са сферы сацкультбыту - паліклініку, лякарню, дзіцячы сад у тых раёнах, дзе іх не стае. Трэція здзіўляюцца, навошта будаваць яшчэ адзін храм у цэнтры горада, дзе праваслаўных цэркваў і так шмат? Але галоўны аргумент праціўнікаў будоўлі - неабходнасць высекчы больш за дзвесце дрэў. Таму што для будаўніцтва сабора мяркуецца «адкусіць» частку парку Партызанскай славы.

Ліст склалі жыхары вуліц Суворава, Урыцкага, Чэхава.

«Парк Партызанскай славы - гэта не толькі адзіная зялёная зона ў раёне, у гэтым парку адпачываюць людзі, пераважна бацькі з маленькімі дзецьмі, пенсіянеры, праводзяць трэніроўкі спартоўцы, супрацоўнікі музея імя М.Шмырова праводзяць рэканструкцыі бітваў часу Вялікай Айчыннай вайны», - гаворыцца ў звароце да правадыра.

Раней жыхары горада сабралі больш за пяць тысяч подпісаў пад петыцыяй на адрас Мітрапаліта Паўла з просьбай перанесці будаўніцтва Сафійскага сабора на больш прыдатнае месца, дзе не спатрэбіцца высечка зялёных насаджэнняў.

У сваю чаргу, мясцовыя ўлады і царква паабяцалі наўзамен запланаваных да высечкі дрэў высадзіць блізу шасцісот новых. Праўда, не ў парку Партызанскай славы, а ў новых жылых мікрараёнах.

Нагадаем, у 2015 годзе стала вядома, што ў Віцебску на грошы «Газпрома» хочуць пабудаваць макет полацкага Сафійскага сабора і дзеля гэтага знішчыць тысячы квадратных метраў садоў і паркаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках