2 траўня 2024, Чацвер, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саліст «Re1ikt» прайшоў у наступны этап украінскага «Х-фактару»

2
Саліст «Re1ikt» прайшоў у наступны этап украінскага «Х-фактару»
УЛАДЗІМІР КАЗЛОЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

На ўкраінскім тэлешоў спявак выступіў з песняй Робі Уільямса «Feel».

Саліст беларускага гурта «Re1ikt» Уладзімір Казлоў прайшоў у наступны этап украінскага конкурсу талентаў «Х-фактар», піша nn.by.

Перад журы, у склад якога ўвайшлі Андрэй Данілка (вядомы як Верка Сярдзючка), кампазітар Канстанцін Меладзэ, Антон Саўпелаў (былы ўдзельнік гурта Quest Pistols) і Юлія Саніна (фронтвуман украінскага гурта The Hardkiss) спявак выступіў з песняй Робі Уільямса «Feel» і атрымаў 3 галасы з 4-х магчымых:

Юлія Саніна хоць і аддала свой голас за Уладзіміра, але адзначыла, што ўсе беларускія выступоўцы вельмі выхаваныя: «Не стае нейкага хуліганства. І вы, здаецца, спрабуеце гэта паказаць, але ўсё адно такі выхаваны. Таму калі вы прадоўжыце ўдзельнічаць у нашым шоў, я вас сапсую».

Сам беларускі спявак адзначыў што песню «Дыхаю цішынёй» Мікалая Наскова, з якой ён спачатку спрабаваў выступіць, Канстанцін Меладзэ назваў няўдалым выбарам:

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках