2 траўня 2024, Чацвер, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Таварнае абарачэнне Беларусі з ЕЗ скарацілася амаль на чвэрць

4
Белстат: Таварнае абарачэнне Беларусі з ЕЗ скарацілася амаль на чвэрць

Экспарт у ЕЗ за сем месяцаў 2016 года скараціўся на 31,9%.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, таварнае абарачэнне Беларусі з краінамі Еўрапейскага звязу ў студзені-ліпені гэтага года скарацілася ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 23,5% і склала 6 млрд 705 млн даляраў, паведамляе БелаПАН.

Для параўнання: у студзені-ліпені 2015 года зніжэнне таварнага абарачэння склала 29,3% у параўнанні з такім жа перыядам 2014 года.

Экспарт у ЕЗ за сем месяцаў 2016 скараціўся на 31,9% да 3 млрд 681,5 млн даляраў, імпарт - на 9,9% да 3 млрд 23,5 млн. Дадатнае сальда склала 658 млн даляраў.

На працягу сямі месяцаў гэтага года Беларусь гандлявала са 187 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 153 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 174 краін.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі краіны ў студзені-ліпені 2016 года былі: Расея - 50,9% усёй сумы таварнага абарачэння; Украіна - 7,3%; Польшча - 4,4%; Нямеччына - 4,3%; Кітай - 4,1%; Нідэрланды - 3,1%; Вялікабрытанія - 2,7%; Літва - 2,2%; Турцыя - 1,5%; Італія і Бразілія - па 1,3%.

Экспарт тавараў у Расею склаў 5 млрд 759,9 млн даляраў ЗША, што на 4,4% менш, чым за студзень-ліпень 2015 года, імпарт з Расіі - 8 млрд 576,9 млн (на 14,5% менш).

У Вялікабрытанію экспартавана тавараў на 689,7 млн даляраў (на 68,3% менш), імпартавана - на 77,1 млн (на 5,8% менш).

Сума экспарту ва Украіну склала 1 млрд 550,9 млн даляраў (на 15,3% больш), імпартавана ў Беларусь - на 501,2 млн (на 6,8% менш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 770,9 млн даляраў (на 47,4% больш за паказчык студзеня-ліпеня 2015 года), імпартавана - на 112 млн (на 14,2% менш).

Экспарт у Нямеччыну склаў 529,4 млн даляраў (на 19,4% менш), імпарт - 690,5 млн (на 12,5% менш).

Сума экспарту ў Літву знізілася да 484,2 млн даляраў (на 21%), імпарт - да 142,2 млн (на 7,2%).

У Кітай экспартавана тавараў на 107,2 млн даляраў (на 78,5% менш), імпартавана - на 1 млрд 33,9 млн (на 10,8% менш).

Экспарт у Польшчу склаў 512,7 млн даляраў (на 12% больш), імпарт - 716,4 млн (на 8,7% больш).

У Латвію экспарт склаў 175,6 млн даляраў (на 51% менш), імпарт - 42,3 млн (на 2,4% менш).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках