3 траўня 2024, Пятніца, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады гатовыя прадаць «Крыніцу», «Мастоўдрэў» і «Магілёўліфтмаш»

9
Улады гатовыя прадаць «Крыніцу», «Мастоўдрэў» і «Магілёўліфтмаш»
Фота: holiday.by

Адшліфаваць «фамільнае срэбра» да таварнага выгляду прапанавана Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця.

На прэс-канферэнцыі ў Менску стала вядома, што ўрад Беларусі прапанаваў Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) правесці падрыхтоўку да продажу пяці дзяржпрадпрыемстваў.

Учора кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Франсіс Дэлэй сказаў, што ў рамках новай краінавай стратэгіі, якая была зацверджаная ў верасні сёлета, ад урада Беларусі паступіў запыт на аказанне садзейнічання ў прыватызацыі пяці буйных дзяржаўных прадпрыемстваў.

Па ўсіх пяці праектах ЕБРР працаваць не зможа, бо падрыхтоўка да продажу - гэта дастаткова стратны занятак, сказаў банкір. «Цяпер мы праводзім комплексную ацэнку гэтых прадпрыемстваў, каб выбраць адну з іх», - растлумачыў Дэлэй. Калі перадпрыватызацыйная праца будзе завершана, на абранае дзяржпрадпрыемства прыйдзе стратэгічны інвестар. «Мы лічым, што пытанне аб прыцягненні стратэгічнага інвестара можа быць вырашана цягам пяці-шасці гадоў», - дадаў банкір. Называць гэтыя прадпрыемствы ён не стаў.

Разам з тым Франсіс Дэлэй пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ЕБРР праяўляе цікавасць да Банка Масква-Менск, які таксама знаходзіцца ў дзяржуласнасці. «Мы выкарыстоўваем прыклад Белінвестбанка для таго, каб абмяркоўваць з урадам магчымасць паўтарэння гэтай гісторыі з дзяржаўным Банкам Масква-Менск», - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Менску.

Цяпер Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця займаецца падрыхтоўкай да продажу дзяржаўнага Белінвестбанка. Першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч назваў гэты прыклад «найбольш прымальным варыянтам прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў для ўрада». У размове з журналістамі ён пацвердзіў, што прапрацоўваецца праект працягу супрацоўніцтва з ЕБРР у частцы прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў. Але таксама не назваў удзельнікаў.

Са слоў адной з крыніц tut.by, знаёмых з ходам перамоваў, «гаворка ідзе пра сярэдняе беларускае дзяржпрадпрыемства з розных сектараў эканомікі». «ЕБРР цікавыя сярэднія прадпрыемствы і буйнейшыя. Плюс прадпрыемствы павінны быць жывучыя, а не забітыя. Павінна праглядацца перспектыва развіцця. Банк - не рэаніматолаг», - сказаў суразмоўца. У якасці фаварыта ён назваў піўзавод «Крыніца». Інфармацыю пра тое, што гэта прадпрыемства ёсць у спісе, пацвердзіла крыніца ў банкаўскіх колах. «Наколькі я ведаю, яшчэ ёсць прадпрыемствы, якія займаюцца дрэваапрацоўкай, стварэннем ліфтаў і жалезабетонных канструкцый», - сказаў ён, не ўдакладніўшы назвы прадпрыемстваў. Паводле інфармацыі tut.by, гаворка ідзе пра «Магілёўліфтмаш» і «Мастоўдрэў». «Гэта не «Белкалій», вядома, але цалкам нядрэнныя беларускія прадпрыемствы. Яны могуць быць цікавыя інвестарам», - падсумаваў суразмоўца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках