28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею афіцыйна абвінавацілі ў катастрофе малайзійскага Boeing-777

80
Расею афіцыйна абвінавацілі ў катастрофе малайзійскага Boeing-777
Фотa: RIA.RU

Нідэрланды апублікавалі даклад міжнароднай групы пракурораў аб катастрофе малайзійскага Boeing-777 на Данбасе.

Следчыя прыйшлі да высновы, што ўстаноўку «Бук», з якой збілі авіялайнер, на тэрыторыю Украіны даставілі з Расеі, паведамляе slon.ru са спасылкай на Reuters.

У дакуменце гаворыцца, што рэйс MH17 быў збіты ракетай 9М38-М1 з сістэмы «Бук-М1» з тэрыторыі каля пасёлка Снежнае, які знаходзіўся ў ліпені 2014 года пад кантролем сепаратыстаў.

Як пісала Guardian, следчыя пакажуць на мапах Google дакладнае размяшчэнне пускавой устаноўкі. Група Bellingcat раней, грунтуючыся на відэазапісах, якія захавалі перавоз устаноўкі па тэрыторыі Украіны, прыходзіла да высновы, што «Бук» знаходзіцца на ўзбраенні 53-й зенітна-ракетнай брыгады ВС РФ.

Галандскі экспэрт Роберт ван дэ Роер у размове з газетай казаў, што следчыя пакуль не ўстанавілі «хлопца, які націснуў на кнопку», але кола падазроных абмежаванае прыкладна дваццаццю службоўцамі 53-й брыгады.

Высновы галандскіх экспэртаў не суадносяцца з тымі, якія зрабіў канцэрн «Алмаз-Антэй», вытворца ЗРК «Бук». Дзяржкампанія прыйшла да высновы, што пуск адбыўся з населенага пункта Зарошчынскае, прычым гэта была ракета 9М38 (папярэдняя версія той, якую запусцілі паводле версіі Амстэрдама).

Звесткі пра тое, кім у ліпені 2014 года кантралявалася Зарошчынскае, таксама разыходзяцца: сепаратысты сцвярджаюць, што гэта былі ўкраінскія вайскоўцы, звесткі ўкраінцаў паказваюць на адваротнае. Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў за гадзіну да пачатку прэс-канферэнцыі ў Нідэрландах таксама заявіў, што ёсць «неабвержныя факты», якія нібыта даводзяць, што ракета не магла быць запушчаная з тэрыторыі, падкантрольнай сепаратыстам.

Абодва бакі сыходзяцца ў тым, што лайнер кампаніі Malaysia Airlines быў збіты ракетай, выпушчанай з «Бука». Гэта прывяло да гібелі 298 чалавек, якія ляцелі рэйсам Амстэрдам - Куала-Лумпур. У расейскіх СМІ цыркулявала версія аб тым, што самалёт збілі ўкраінскія лётчыкі. Той,што заявіў пра гэта, нават праходзіў як сведка ў крымінальнай справе, распачатай Следчым камітэтам, аднак больш пра развіццё гэтай версіі не паведамлялася.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках