4 траўня 2024, Субота, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка са світай паляцеў у Кітай аж на двух самалётах

41
Лукашэнка са світай паляцеў у Кітай аж на двух самалётах
ФОТА: TUT.BY

На камандзіроўках у іншыя краіны беларускія ўлады дакладна не эканомяць.

«Мы ўжо грэшнай справай падумалі, што Лукашэнка адправіўся ў Кітай разам з усімі на ўрадавым Ту-154, каб зэканоміць народныя грошы, але куды там!

Як выявілася, у Кітай з Менска вылецелі два самалёты», - паведамляе «Беларускі партызан».

Напярэдадні на ўрадавым Ту-154 вылецела беларуская дэлегацыя. Ту-154М мае далёкасць палёту 3900 км, таму на паўшляху патрабуе дазапраўкі. Для гэтага ён прызямляўся ў Новасібірску, дзе яго і знялі расейскія спотэры, прыняўшы за «борт №1».

А Лукашэнка са світай вылецеў у Кітай сёння на сваім Boeing 767-33KER. Далёкасць палёту гэтай мадэлі - 11 тысяч кіламетраў, да Пекіна ляцець амаль 6,5 тысяч кіламетраў, таму гэты Boeing не патрабуе дазапраўкі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках