3 траўня 2024, Пятніца, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Улады пускаюць пыл у вочы крэдыторам

1
Леанід Злотнікаў: Улады пускаюць пыл у вочы крэдыторам
Леанід Злотнікаў

Продаж «Крыніцы» і іншых аб'ектаў можа быць спынены адразу пасля атрымання раты ад МВФ.

Напярэдадні прадстаўнік Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Беларусі Франсіс Дэлэй паведаміў, што ад ураду Беларусі паступіў запыт на дапамогу ў прыватызацыі пяці буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. У ліку выстаўленых на продаж, паводле інфармацыі СМІ, апынуліся «Крыніца», «Мастоўдрэў» і «Магілёўліфтмаш». Чакаецца, што еўрапейскія экспэрты правядуць комплексную ацэнку гэтых прадпрыемстваў, а затым - цягам 5-6 гадоў знойдуць для іх стратэгічнага інвестара.

«Салiдарнасць» пацікавілася ў эканаміста Леаніда Злотнікава, ці гаворыць гэта пра будучую масавую прыватызацыю ў Беларусі.

- Па-першае, гэта адна з умоў для атрымання Беларуссю крэдыту - прыватызацыя і лібералізацыя коштаў, - сказаў ён у экспрэс-каментары. - А паколькі складваецца вострая эканамічная сітуацыя (мы гэта бачым з тым жа бюджэтам, які плануецца на 2017 год), паправіць яе, відавочна, плануецца з дапамогай новых пазык і прыватызацыі.

Экспэрт мяркуе, што распачаўшы такія крокі, улада мае намер зарабіць пабольш балаў у вачах МВФ, каб у выніку атрымаць крэдыт:

- Але я не думаю, што яны ўсур'ёз збіраюцца пераходзіць да рынкавай эканомікі. Варта ўзгадаць, што казаў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з калектывам гомельскай фабрыкі «Спартак» - там ён сказаў, што ўлада будзе пераходзіць да суцэльнага рэгулявання коштаў.

На думку суразмоўцы, гэта наўпрост супярэчыць тым рэкамендацыям, якія Беларусь атрымала з боку МВФ.

- Праектаў у прыватызацыі прадпрыемстваў і раней было шмат, - нагадаў Леанід Злотнікаў. - Пару гадоў таму планавалася прадаць Берасцейскі піўзавод. Абвясцілі тады прыватызацыю, абвясцілі тэндэр, але ў той жа час прапанавалі некаторыя ўмовы. Напрыклад, што будучы ўласнік укладзе нейкую суму ў стварэнне новай лініі для вытворчасці безалкагольных напояў, што павінен забяспечыць занятасць супрацоўнікаў, а сярэдні заробак не ніжэйшы, чым у сярэднім па вобласці і г.д..

Эксперт прагназуе, што з боку ўлад не спатрэбіцца шмат высілкаў, каб затармазіць пачаты працэс прыватызацыі, а за гэты час МВФ можа прыняць пастанову аб выдзяленні крэдыту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках