4 траўня 2024, Субота, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт: Гендырэктара ААТ «Бакалея Магілёў» арыштавалі за хабар

4
Следчы камітэт: Гендырэктара ААТ «Бакалея Магілёў» арыштавалі за хабар

Цяпер падазраванага правяраюць на дачыненне да іншых фактах супрацьпраўнай дзейнасці.

Управа Следчага камітэта Магілёўскай вобласці расследуе крымінальную справу аб злачынстве карупцыйнай скіраванасці ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ «Бакалея Магілёў», паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя паводле ч.1 арт.430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму выстаўленае абвінавачанне, ужытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту», - удакладніла Юлія Ганчарова. Праводзіцца расследаванне, правяраецца інфармацыя аб дачыненні абвінавачанага да іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці.

Нагадаем, ААТ «Бакалея Магілёў» - найбуйнейшая аптовая база прадуктаў Магілёва і Магілёўскай вобласці, займаецца пастаўкамі беларускіх харчовых тавараў, а таксама імпартам некаторых прадуктаў з-за мяжы.

Учора стала вядома, што ў сярэдзіне верасня камітэтчыкі затрымалі кіраўніка магілёўскага прадпрыемства Віталя Курносава. У КДБ інфармацыю тады не пацвердзілі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках