26 красавiка 2024, Пятніца, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у лідарах на постсавецкай прасторы паводле росту коштаў

5
Беларусь у лідарах на постсавецкай прасторы паводле росту коштаў
ФОТО: ROBERT KNESCHKE / SHUTTERSTOCK

За восем месяцаў спажывецкія кошты ў краіне павялічыліся на 7,6%.

Беларусь заняла першае месца на тэрыторыі былога СССР паводле росту спажывецкіх коштаў у студзені-жніўні 2016 года, нягледзячы на зафіксаваную ў апошні месяц лета дэфляцыю, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

За восем месяцаў спажывецкія кошты ў краіне павялічыліся на 7,6%. Далей ідуць Азербайджан (6,4%), Казахстан (5,4%), Таджыкістан, Украіна (па 4,5%), Расея (3,9%), Эстонія (1,9%) і Латвія (0,2 %). Кошты знізіліся ў Літве (на 0,2%), Грузіі (на 0,6%), Малдове (на 1,3%), Кыргызстане (на 2,7%) і Арменіі (на 3,8%). У Туркменістане і Узбекістане апублікаваная інфармацыя за першае паўгоддзе (рост коштаў склаў адпаведна 0,43% і 2,5%). У самаабвешчаным Прыднястроўі, які мае ўласную фінансавую сістэму, кошты павялічыліся за студзень-жнівень на 1,38%.

Паводле вынікаў студзеня Беларусь была трэцяй паводле росу коштаў (1,9%), студзеня-лютага - другой(4,8%), першага квартала - другой (5,7%), студзеня-красавіка - другой (6,4%) , студзеня-траўня - першай (7%), першага паўгоддзя - першай (7,4%), студзеня-ліпеня - першай (7,8%).

У жніўні 2016 года Беларусь са зніжэннем коштаў на 0,1% заняла сёмае месца пасля Латвіі (дэфляцыя 0,7%), Арменіі, Літвы (па 0,5%), Кыргызстана, Малдовы (па 0,4%) і Украіны (0,3%). Кошты не змяніліся ў Расеі, выраслі ў Эстоніі (на 0,1%), Казахстане (на 0,2%), Грузіі (на 0,4%), Азербайджане (на 0,5%) і Таджыкістане (на 0,8 %).

Паводле росту коштаў у студзені-жніўні 2015 года (на 7,8%) Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках