3 траўня 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Праз даклад пра «Боінг» Расея можа павялічыць ціск на Беларусь

28
Экспэрт: Праз даклад пра «Боінг» Расея можа павялічыць ціск на Беларусь
ФОТА: REUTERS

Вынікам дакладу аб вінаватасці Расеі ў падзенні над Украінай малазійскі «Боінга» для Беларусі можа стаць павелічэнне ціску на краіну з боку РФ.

Пра гэта ў каментары krynica.info заявіў дырэктар Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі.

Нагадаем, што Міжнародная следчая група паведаміла сваякам загінулых падчас катастрофы над Украінай пасажырскага самалёта «малайзійскай авіялініі», што лайнер збіла ракета, выпушчаная з населенага пункта Снежнае. Снежнае кантралявалі (як і цяпер) прарасейскія сепаратысты з самаабвешчанай ДНР. Паводле звестак следчых, пускавую ўстаноўку «Бук», з якой збілі самалёт, даставілі з Расеі.

«Хутчэй за ўсё, вынікі гэтага крымінальнага расследавання будуць мець міжнародна-прававыя наступствы для Расейскай Федэрацыі. Пакуль яшчэ не агучваюцца імёны людзей, якія вінаватыя ў правядзенні аперацыі ў знішчэнні «Боінга». Але відавочна, што гаворка ідзе пра 100 асоб, якія былі вызначаны групай bellingcat, якая абвінавачвае ў гэтым людзей, пачынаючы ад экіпажа «Бука» і сканчаючы вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтвам Расейскай Федэрацыі, уключаючы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і міністра абароны Сяргея Шойгу», - адзначыў Арсень Сівіцкі.

У такім выпадку, падкрэсліў суразмоўца, атрымліваецца, што Расея не толькі падтрымала і забяспечыла тэхнічнымі сродкамі паражэння незаконныя ўзброеныя фармаванні і тэрарыстычныя арганізацыі, а фактычна стаяла за правядзеннем тэрарыстычнага акту.

«Калі гэта будзе даказана міжнароднай камісіяй, лагічна, што ціск на Расею будзе павялічвацца. Я не выключаю, што будзе абмяркоўвацца магчымасць увядзення санкцый на глабальным міжнародным узроўні, нават можна сказаць, што пад сумнеў можа быць пастаўлены статус Расеі ў Радзе Бяспекі ААН», - дадаў Арсеній Сівіцкі.

З яго слоў, чым мацнейшы ціск на Расею з боку Захаду, тым больш агрэсіўна яна вядзе сябе не толькі на міжнароднай арэне, але перш за ўсё на постсавецкай прасторы.

«Тым больш, што Расея зараз аказалася ў такім стане, што вельмі хутка ізалюецца ад міжнароднай супольнасці. Беларусь жа наадварот вельмі хутка нармалізуе стасункі з Захадам. І крамлёўскія стратэгі вельмі востра рэагуюць на гэтую сітуацыю, бо відавочна, што ў сярэднетэрміновай перспектыве гэта прывядзе да скарачэння ўплыву Расеі на Беларусь, а нават, магчыма, да развароту Беларусі ад Расеі. Таму мне здаецца, што ў гэтых умовах Масква будзе дзейнічаць больш жорстка адносна Менска, каб не страціць ўплыў на нашу краіну. І тут, на жаль, мы вымушаны разглядаць самыя неверагодна сцэнары, уключаючы сілавы», - сказаў на заканчэнне дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках