26 красавiка 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку навялі парадак: зраўнавалі з зямлёй градкі пенсіянераў

18
У Полацку навялі парадак: зраўнавалі з зямлёй градкі пенсіянераў

У Полацку пенсіянеры пазбавіліся сваіх агародаў. Такім чынам камунальныя службы наважылі «навесці парадак».

На невялікім участку за сто метраў ад жылога дома палачане, у асноўным пенсіянеры, вырошчвалі зеляніну, гародніну і карняплоды. Але аднойчы сюды прыехала тэхніка, і праз 10 хвілін агароды ператварыліся ў роўнае поле, паведамляе АНТ.

У землеўпарадкавальнай службе запэўніваюць, што паўнамоцтваў ня перавысілі. І тлумачаць: зямля належыць не гараджанам, а камунальнай гаспадарцы горада. Са слоў чыноўнікаў, у жыхароў мікрараёна была магчымасць узаконіць свае градкі, а аб навядзенні парадку на зямлі людзей папярэджвалі яшчэ ў пачатку лета.

Адну з уладальніц агарода аргументы чыноўнікаў не задавальняюць, яна наважыла дамагацца і вяртання ўчастка, і кампенсацыі за знішчаныя саджанцы. Чыноўнікі, у сваю чаргу, настроены працягнуць барацьбу з самазахопам зямель.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках