2 траўня 2024, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Літва будуць разам даследаваць пахаванні Радзівілаў

1
Беларусь і Літва будуць разам даследаваць пахаванні Радзівілаў
ФОТА: WIKIPEDIA/Дзмітрый Герасімаў

Праект будзе праводзіцца ў рамках праграмы «Супрацоўніцтва, якое развіваецца».

Дэпартамент культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Літвы падчас двухбаковай сустрэчы з беларускімі калегамі прыняў пастанову падаць заяўку на далейшае фінансаванне даследаванняў пахавання, паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Літвы.

Гэты праект праводзіцца ў рамках праекта «Супрацоўніцтва, якое развіваецца». Заяўку на фінансаванне з праграмы памежнага супрацоўніцтва ЕЗ пададуць абласны краязнаўчы музей Кедайняй і партнёры з Беларусі.

«Грабніца з пахаваннямі Радзівілаў у Нясвіжы з'яўляецца ўнікальным аб'ектам культурнай спадчыны ─ адным з найбуйнейшых маўзалеяў аднаго роду ва ўсёй Еўропе. Гэта важная спадчына часоў Вялікага Княства Літоўскага павінна быць сведчаннем і пахавання каталіцкай адгалінавання роду Радзівілаў. Неабходна абараніць склеп ад вільгаці, якая разбурае парэшткі і сам аб'ект. Для гэтага патрэбнае далейшае фінансаванне», ─ раскрывае сутнасць сустрэчы дырэктар дэпартамента культурнай спадчыны Міністэрства культуры Дыяна Варнайте.

Пасол Беларусі Аляксандр Кароль падзякаваў літоўскім спецыялістам за праведзенае даследаванне нясвіжскага пахавання. Ён таксама падкрэсліў важнасць далейшага практычнага супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў для аднаўлення важнай для Літвы і Беларусі культурнай і гістарычнай спадчыны.

Як распавядае ў сваёй кнізе «Радзівілаўскі Нясвіж» Вольга Бажэнава, паходжанне Радзівілаў, найбуйнейшага магнацкага роду Вялікага Княства Літоўскага, страчваецца ў глыбіні стагоддзяў.

Згодна сямейнаму паданню, заснавальнікам дынастыі быў сын вярхоўнага літоўскага паганскага жраца Ліздзейкі, які параіў у XIV ст вялікаму князю Гедыміну заснаваць горад Вільню. Парада сталася лёсавызначальнай. Узнікла новая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Усе наступныя пакаленні Радзівілаў былі годнымі нашчадкамі слаўнага продка і «заступнікамі» дзяржаўных інтарэсаў.

Нясвіж перайшоў да іх як пасаг князёўны Ганны з роду Кішак, якая выйшла замуж за Яна Мікалая Радзівіла ў 1513 годзе. Роля фамільнай рэзідэнцыі ўзрастае ў 1586 годзе пасля надання ёй юрыдычнага статусу непадзельнага спадчыннага валодання (ардынацыі). Толькі старэйшы сын у сям'і меў права спадкаваць Нясвіжскае княства. Іншыя спосабы перадачы зямлі (падзел, продаж і г.д.) былі забароненыя.

Значны росквіт горада надыходзіць у XVI ст дзякуючы нясвіжскаму князю Мікалаю Хрыстафору Радзівілу Сіротку (1549-1616). Менавіта таму ён пабудаваў «каменны Нясвіж» з захаваным замкам, касцёламі, кляштарамі, ратушай і гарадскімі будынкамі.

Сучаснікі высока ацанілі вартасці князя і прыкладна ў такіх словах выказалі стаўленне да яго: «... быў прыкладам у баі, святлом у радзе; убачыў і спазнаў зямлю. Калі б мы двух такіх мелі мужоў, лёгка б абагналі Італію».

Цяпер гісторыкі мастацтва сыходзяцца на тым, што Сіротка «ў будаўнічай і мецэнацкай дзейнасці зацямніў усіх сваіх продкаў і амаль нічога не пакінуў дарабляць сваім нашчадкам».

Ардынацыя належала Радзівілам да 1939 года, калі Заходняя Беларусь па пакту Молатава-Рыбентропа была захопленая Чырвонай арміяй і стала часткай СССР.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках