2 траўня 2024, Чацвер, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1 кастрычніка ў Менску зноў будуць збіраць подпісы за бел-чырвона-белы сцяг

3
1 кастрычніка ў Менску зноў будуць збіраць подпісы за бел-чырвона-белы сцяг
Фота: charter97.org

Акцыя запланавана на 12.00 ля ўніверсама «Цэнтральны».

У суботу, 1 кастрычніка, каля ўніверсама «Цэнтральны» на праспекце Незалежнасці ў Менску пройдзе акцыя для збору подпісаў за наданне нацыянальным сімвалам - бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» - статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, паведамляе «Салiдарнасць».

Адзін з лідараў зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што на акцыю будуць запрошаныя вядомыя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі культуры і мастацтва.

Нагадаем, што ідэя збору подпісаў была агучаная падчас акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга», якая прайшла 19 верасня. З таго дня збор подпісаў праходзіць штодня ў падземным пераходзе станцыі метро «Кастрычніцкая».

24 верасня быў запланаваны публічны пікет насупраць універсама «Цэнтральны», аднак напярэдадні акцыі сілавікі затрымалі яе арганізатараў. Нягледзячы на гэта, акцыя адбылася. Да «Цэнтральнага» прыйшлі мастак Алесь Марачкін, паэт Уладзімір Някляеў і пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках