2 траўня 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель нагадала Пуціну аб Менскіх пагадненнях

3
Мэркель нагадала Пуціну аб Менскіх пагадненнях
Архіўнае фота AFP

Канцлерка Нямеччыны ў тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным заклікала яго стабілізаваць няўстойлівае замірэнне на ўсходзе Украіны.

Ангела Мэркель, са слоў прадстаўніка нямецкага ўрада, таксама заклікала расейскага кіраўніка прадоўжыць выкананне Менскіх дамоўленасцяў, піша unian.net. У Крамлі, са свайго боку, у паведамленні пра гэтую ж размову заявілі, што падчас яе Пуцін "выказаў надзею, што ўкраінскі бок устрымаецца ад узброеных правакацый у зоне канфлікту і пойдзе нарэшце на рэальныя крокі да выканання палітычных абавязанняў".

Акрамя таго, падчас размовы быў "узгоднены графік далейшых кантактаў "нармандскага фармату" на розных узроўнях", гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Ва Украіне і на Захадзе звяртаюць увагу, што ў той час як Кіеў ідзе па шляху выканання Менскіх дамоўленасцяў, баевікі на Данбасе, якія падтрымліваюцца Расеяй, практычна не выконваюць сваіх абавязанняў. Найперш гэта тычыцца абавязанняў бяспекі: вывад з тэрыторыі Украіны расейскіх войскаў і наймітаў і вайсковай тэхнікі і раззбраенне мясцовых незаконных узброеных фармаванняў, стварэнне на непадкантрольным Кіеву адцінку ўкраінска-расейскай мяжы зоны бяспекі, маніторынгу і верыфікацыі АБСЕ і гэтак далей. Таксама нявыкананым абавязаннем з'яўляецца вызваленне закладнікаў і асоб, якія незаконна ўтрымліваюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках