2 траўня 2024, Чацвер, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як улады Бабруйска «распілавалі» $40 тысяч на падмурку

4
Як улады Бабруйска «распілавалі» $40 тысяч на падмурку

Мясцовыя актывісты здзіўляюцца - чаму на рамонт дарог грошай няма, а на пабудову «нікому непатрэбных збудаванняў» яны знаходзяцца.

Бабруйскі актывіст аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Уладзімір Гайдукевіч адправіў у адміністрацыю Лукашэнкі скаргу на ініцыятывы мясцовых уладаў для пабудовы «нікому непатрэбных збудаванняў», паведамляе сайт bchd.info.

Так, летам 2016 года ў лесе напярэдадні дня горада яны ўсталявалі знак коштам 1 млрд недамінаваных рублёў (65 тысяч даляраў на ліпень 2016 года). Такія лічбы прыводзіць раённая газета «Бабруйскае жыццё».

«Але аднаго манумента ім здалося мала, і адчуваючы беспакаранасьць, узвялі на падмурку, які ацанілі ў 750 млн недамінаваных рублёў (46 тысяч даляраў на жнівень 2016 года), спісаны самалёт», - заяўляе актывіст, дадаючы, што рэальны кошт такога падмурка - 50 млн рублёў (3 тысячы даляраў на тую ж дату).

«Астатняе скралі і падзялілі. А на звароты з просьбай засыпаць лужыны на дарогах жвірам і пяском мне адказваюць, што грошай няма. Але на мільярдную каракаціцу ў іх сродкі ёсць. Вось такая вертыкаль улады», - абураецца Уладзімір Гайдукевіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках