2 траўня 2024, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа «Мотавела»: Мураўёву і двум ягоным братам пагражае да 12 гадоў турмы

4
Справа «Мотавела»: Мураўёву і двум ягоным братам пагражае да 12 гадоў турмы

Бізнэсоўца і ягоных сваякоў затрымалі ў лютым мінулага года паводле падазрэння ў прычыненні шкоды ў асабліва значнай суме.

У пятніцу стала вядома, паводле якіх артыкулаў абвінавачваюць былога ўладальніка «Мотавела» Аляксандра Мураўёва. Нагадаем, яго і двух братоў затрымалі ў лютым мінулага года паводле падазрэння ў прычыненні шкоды ў асабліва значнай суме больш чым чатыром тысячам акцыянераў прадпрыемства, паведамляе onliner.by.

Як паведаміла памочніца старшыні Менскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян, галоўны фігурант справы абвінавачваецца паводле чатырох артыкулаў. Гэта ч.4 арт.209 «Махлярства ў асабліва значнай суме», ч.4 арт.210 «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены арганізаванай групай альбо ў значнай суме».

Акрамя таго, Аляксандра Мураўёва абвінавачваюць у суўдзеле ў злачынствах паводле ч.2 арт.243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў».

Максімальны тэрмін пакарання, які свеціць экс-уладальніку «Мотавела», - 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Ягоных братоў абвінавачваюць у суўдзеле ў крадзяжы ў асабліва значнай суме.

Нагадаем, як развіваліся падзеі паводле версіі абвінаваўцаў. Пры ўкладанні інвестдамовы з аўстрыйскай фірмай ATEC Holding GmbH галоўнай умовай угоды называлася захаванне дзейнай вытворчасці вела- і мотатэхнікі і ўкладанне ў развіццё прадпрыемства 20 млн даляраў. З гэтай сумы на закупку новага абсталявання планавалася накіраваць прыкладна 12 млн даляраў. Аднак далёка з'ехаць веласіпеднаму гіганту не атрымалася. Праз амаль восем гадоў праверка, праведзеная КДК, паказала: інвестары схітравалі, прычым на парадак - за ўвесь час яны ўклалі крыху больш за 2 млн даляраў.

У шкоду прадпрыемству яны папросту ліквідавалі некалькі цэхаў, старанна дэмантаваўшы абсталяванне і прадаўшы яго за мяжу коштам металалому. Страта толькі ад адной угоды, паводле ацэнак КДК, склала не менш 25 млрд рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках