7 траўня 2024, aўторак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кава без цукру

14
Кава без цукру
Ірына Халіп
Фота: «Наша Ніва»

Салідарнасць па-ранейшаму зашкальвае.

Кожную раніцу ў мяне пачынаецца з вострага пачуцця віны. Першая філіжанка кавы на балконе - і тут жа скручвае ў вузел: а Мікола Статкевіч не можа выпіць кавы і атрымаць асалоду ад раніцы, ён невядома ў якім карцары, у жахлівых умовах.

Я выходжу з дому, прадумваю маршрут да месца сустрэчы - кароткі шлях міма звычайных дамоў ці доўгі, але з неймавернай прыгажосцю па дарозе, - і вузел зацягваецца яшчэ тужэй. Я думаю пра Паліну Шарэнду-Панасюк, якая не можа выйсці на шпацыр, бо нават калі ў гэты момант яна не ў карцары, то раніцай, калі многія з нас яшчэ нават не прачнуліся, яна ў слотнай імгле ідзе шыхтом з атрадам на прамысловую зону”, каб шыць незразумела што незразумела для каго пад наглядам разнастайных канваіраў, брыгадзіраў і злачынцаў.

Балакаю праз тэлефон з сяброўкай, мы ўздыхаем наконт таго, як даўно не бачыліся, і абмяркоўваем будучае месца сустрэчы, потым тэлефануе яшчэ адна сяброўка, і мы доўга абменьваемся навінамі. Вузел ужо пачынае здушваць горла: спрабую ўспомніць, калі Віктар Бабарыка апошні раз мог патэлефанаваць родным і хаця б паведаміць, што жывы, - і не магу ўспомніць. Занадта даўно гэта было.

І, вядома, уначы, калі за вокнамі моцны вецер ці дождж, а ў пакоі ўтульна і спакойна, усё адно немагчыма заснуць. Загортваюся ў коўдру, адчуваю сябе вінаватай: я ўяўляю сабе Марыну Адамовіч, якая зараз спрабуе заснуць на голых дошках Акрэсціна, у лютым холадзе. Уяўляю сабе сотні палітвязняў, якія зараз спрабуюць сагрэцца, стукаючы зубамі на жалезных панцырах у камерах штрафнога ізалятара і карцараў. Уяўляю сабе, пра што зараз думаюць яны. І сорамна за ўласную коўдру, за шпацыры, за магчымасць працаваць ва ўлюбёнай рэдакцыі, а не на прамысловай зоне, за каву і мабільны тэлефон.

Гэтае пачуццё віны настолькі ірацыянальнае, што выгнаць яго немагчыма. Яно не прысутнічае ў жыцці 24 гадзіны на дзень, яно ўзнікае толькі тады, калі ёсць нагода атрымаць асалоду ад жыцця. Мора за акном? А ў палітвязняў нічога, акрамя турэмнага дворыка ці "лакалкі" ў калоніі. Келіх добрага віна? А палітвязні не могуць наліць сабе келіх віна, і невядома калі змогуць. Спакойны вечар з кнігай, калі нікога няма дома? А палітвязні не могуць нават у адзіноце застацца ні на хвіліну, не кажучы ўжо пра канапу з кнігай. І ніякія довады здаровага сэнсу (“ты робіш усё магчымае для іх вызвалення, ты распаўсюджваеш інфармацыю, распавядаеш пра іх свету”, “у цябе таксама былі нары і турэмны дворык, і нічога, выжыла і не зламалася, і яны выжывуць і не зламаюцца” , “ты не робіш ім лепш тым, што забараняеш сабе атрымліваць асалоду ад жыцця”) не дзейнічаюць. І гэта пры тым, што я не хаджу, азіраючыся, і не ўздрыгваю ад стуку ў дзверы. У тых, хто сёння ў Беларусі, няхай не ў турме, да пачуцця віны дадаецца яшчэ і страх.

Мы ўсе, незалежна ад таго, у турме ці на волі, у Беларусі ці за яе межамі, - аднолькава зламаныя, параненыя, без скуры. Задоўга да таго, як у краіне скончыцца шампанскае, у ёй скончацца антыдэпрэсанты.

Тым не менш мы жывыя. І - дзіўная рэч - яшчэ на шмат што, як высветлілася, здольныя. Мы пішам лісты палітвязням і дапамагаем іх сваякам. Прыдумляем разнастайныя акцыі ў іх падтрымку і ў адно імгненне збіраем патрэбную суму для тых, хто мае патрэбу. Сустракаемся з заходнімі палітыкамі і пішам артыкулы. Бяром на працу былых палітвязняў, а яны пачынаюць дапамагаць тым, хто па-ранейшаму за кратамі. Салідарнасць па-ранейшаму зашкальвае. Толькі яна і ратуе нас усіх. І, што важна, выратуе яшчэ не аднойчы.

Так што хай усё ж такі будзе кава. І мора, і сад, і коўдра. Мы не павінны сустрэць сваіх герояў на волі пабітымі і зажуранымі. Як ні дзіўна, атрымліваць задавальненне ад жыцця - гэта таксама наш абавязак перад імі.

"Калі ласка, мне без цукру".

Ірына Халіп, адмыслова для Charter97.org

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках