29 красавiка 2024, панядзелак, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы набываюць новыя аўтамабілі

10
Беларусы набываюць новыя аўтамабілі

Якія маркі ў топе.

За першы месяц новага года беларусы набылі 1882 новыя аўтамабілі. Гэта больш, чым у студзені 2023-га, але менш, чым у снежні. Што адбываецца на аўтарынку?

Такія брэнды, як Kia, Renault, Hyundai, Toyota, Nissan, даўно перасталі быць у топах продажаў, паколькі брэнды сышлі з расейскага і беларускага рынкаў. На іх месцы прыйшлі кітайскія брэнды – цяпер Geely і Lada ўпэўнена займаюць першае і другое месцы, трэцяе месца заняла навінка Dongfeng.

Продажы новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў у Беларусі ў лютым 2024 года склалі 2699 аўто і выраслі на 32% у параўнанні са студзенем, паведаміла Беларуская аўтамабільная асацыяцыя.

«Гэтаму спрыяла з'яўленне ў продажы вялікай колькасці новых кітайскіх марак аўто, развіццё беларускай лакальнай вытворчасці, а таксама той факт, што крэдыты на аўто зноў сталі больш даступнымі», – гавораць спецыялісты БАА.

Аднак у параўнанні са снежнем мінулага года продажы ўпалі. Паказнік продажу ўсё яшчэ адзін з найгоршых за апошнія 10 гадоў.

Кошты новых аўтамабіляў вырастуць

Перспектывы беларускага аўтарынку залежаць ад Кітая, паколькі кітайскія брэнды сталі дамінантнымі на рынку. Пры гэтым кошты за мінулы год новых аўто не выраслі, хоць у суседняй Расеі кошты пайшлі ўгару.

«Ёсць некалькі чыннікаў, якія забяспечылі стабільнасць коштаў. Рынак продажаў легкавых аўтамабіляў высока канкурэнтны, тут дзейнічаюць не адміністрацыйныя абмежаванні, не заканадаўча вызначаныя нацэнкі, а канкурэнцыя суб'ектаў гаспадарання ва ўмовах дамінавання гульца з дзеллю 72%, уладальніцкі кантроль на які ажыццяўляе дзяржава (“БЕЛДЖЫ”). І гэты кантроль уплывае на кошты. Астатнім 28% заставалася або гэты рынак пакінуць, або выбудоўваць коштаўтварэнне ў адпаведнасці з нашым лідарам», – тлумачыць кіраўнік асацыяцыі Сергей Варывода.

У першым паўгоддзі 2024 года кошт новых аўто ў Беларусі могуць вырасці ў межах 5% – пры ўмове стабільнай эканомікі, мяркуюць аўтадылеры.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках