29 красавiка 2024, панядзелак, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы папулярны мінівэн у свеце

17
Названы самы папулярны мінівэн у свеце

За год у свеце было прададзена 4,4 млн такіх аўтамабіляў.

Самым прадаваным аўтамабілем класа MPV (да яго належаць мінівэны) у свеце паводле вынікаў 2023 года стаў кітайскі GAC Aion Y. Пра гэта паведамляе аналітычнае агенцтва «Автостат».

За год у свеце было прададзена 4,4 млн аўтамабіляў сегмента MPV, з іх 235,7 тыс. прыйшлося на кітайскі GAC Aion Y. Продажы гэтай мадэлі, прадстаўленай 3 гады таму, за апошні год падвоіліся. Рост склаў 97 працэнтаў у параўнанні з паказчыкамі 2022 года. На другім месцы па папулярнасці ў свеце аказаўся Kia Carnival. Гэты аўтамабіль за 2023 разышоўся тыражом 150,2 тыс. машын. На трэцім месцы Toyota Sienna, раней якая лідыравала па продажах у гэтым сегменце. За год на сусветным рынку было рэалізавана 146,7 тыс. такіх машын.

На чацвёртым і пятым месцах мінівэны, якія выпускаюцца індыйскай маркай Maruti – гэта сямімесны Maruti Eeco (136 тыс. машын) і Maruti Ertiga (130 тыс. машын).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках