27 красавiка 2024, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Банкі Арменіі спыняюць прыём картак расейскай аплатнай сістэмы

2
СМІ: Банкі Арменіі спыняюць прыём картак расейскай аплатнай сістэмы

Але будзе і выключэнне.

З 30 сакавіка ў Арменіі банкаматы і POS-тэрміналы большасці банкаў краіны перастануць прымаць карткі расейскай аплатнай сістэмы "Мір", піша расейскае РБК са спасылкай на прадстаўніка "ВТБ Арменія". Выключэннем стане інфраструктура банка "ВТБ Арменія", які з'яўляецца "дачкой" расейскага ВТБ.

Аб тым, што неўзабаве банкі Арменіі перастануць прымаць карту "Мір" расейскім СМІ расказала і крыніца на расейскім аплатным рынку.

“З 30 сакавіка карыстальнікам стануць недаступныя безнаяўная аплата ў POS-тэрміналах і зняцце гатоўкі у банкаматах іншых банках у рэспубліцы. На працы картак ВТБ (Арменія) гэта ніяк не адаб'ецца. Трымальнікам картак “Мір” банкаў групы ВТБ і любых іншых расейскіх банкаў па-ранейшаму даступныя ключавыя сэрвісы: зняцце гатоўкі ў банкаматах ВТБ (Арменія), аплата паслуг у онлайн-банку, онлайн-пакупкі (калі сэрвіс падтрымлівае карты “Мір”)”, - заявіў прадстаўнік “ВТБ Арменія”.

Як піша расейскае СМІ, усяго ў Арменіі працуе 53 аддзяленні ВТБ, 22 з якіх размешчаны ў Ерэване. Таксама кліентам гэтага банка даступны больш за 190 банкаматаў.

Напярэдадні другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну ЗША ўвялі экспартныя абмежаванні супраць 93 кампаній (63 з іх - з Расеі). У спіс абмежаванняў патрапіў і аператар аплатнай сістэмы "Мір".

Летась у рамках чарговага пакета санкцый абмежавання супраць расейскай сістэмы "Мір" увяла Канада. Тады пад санкцыі таксама патрапілі банк Tinkoff, сэрвіс Yandex Pay і пракрамлёўскі рэсурс Readovka.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках