9 траўня 2024, Чацвер, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белгарадскай вобласці РФ аднавіліся баі

12
У Белгарадскай вобласці РФ аднавіліся баі

Ідзе паўнавартасная ваенная аперацыя.

У раёне прымежнай вёскі Козінка ў Белгарадскай вобласці РФ з раніцы ідзе бой, суседні Грайворон абстрэльваюць - пішуць Z-блогеры. “Гэта ніякія не ДРГ, а паўнавартасная вайсковая аперацыя, з прыцягненнем авіяцыі, артылерыі, танкаў, вялікай колькасці беспілотнікаў”. У Грайвароне і суседніх пасёлках няма электрычнасці, піша Telegram-канал «Можем объяснить».

РДК апублікаваў відэа стральбы па танку з літарай Z на вежы з ручнога супрацьтанкавага гранатамёта. Сцвярджаецца, што запіс зроблены ў Козінцы. Абстраляны пасёлак Разумнае (ускраіна Белгарада), паводле слоў губернатара, пацярпелі тры чалавекі, пашкоджаны кватэры, прыватныя дамы і аўтамабілі.

Добраахвотнік легіёна “Свабода Расеі” Аляксей Бараноўскі ў размове з карэспандэнтам “МО” заявіў, што баі працягваюцца і ў Курскай вобласці, у раёне пасёлка Цёткіна, а Козінка ж “цалкам дэпутынізаваная”. Расейскія ўлады гэта не пацвярджаюць.

Усяго за тыдзень у рэгіёне загінулі ўжо 16 чалавек, 98 - атрымалі раненні. Але масавая эвакуацыя дзяцей пачалася толькі зараз: з Белгарада і вобласці эвакуююць 9 тысяч дзяцей, паведаміў губернатар Гладкоў. Першая група з 1200 чалавек адправіцца ў пятніцу.

Мінабароны РФ ужо тыдзень паведамляе, што ўсе напады адбітыя і прарываў на тэрыторыю РФ не дапушчаны. Апошняе такое паведамленне было ў панядзелак. А ў пятніцу, 15 сакавіка, у ведамстве сцвярджалі, нібыта апанент страціў 1500 чалавек.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках