8 траўня 2024, Серада, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тавараў першай неабходнасці няма наогул»

15
«Тавараў першай неабходнасці няма наогул»

Жыхарка Белгарада паскардзілася на пустыя паліцы ў крамах і атрымала адказ.

У расейскім Белгарадзе, дзе працягваюцца абстрэлы ў сувязі з рэйдам расейскіх добраахвотнікаў, мясцовая жыхарка паскардзілася на пустыя паліцы ў крамах. Паводле ейных слоў, у горадзе складана знайсці нават такія тавары як мяса, садавінв ці гародніну.

Відэа з расейкай распаўсюдзілася ў сацсетках, піша obozrevatel.com. Так, у каментарах да відэа ўкраінцы заявілі, што зараз у Расею бумерангам вяртаецца ўсё тое, што прыйшлося перажыць украінцам у пачатку вайны.

У той час як па расейскай тэлевізіі прапагандысты абмяркоўваюць толькі трыумф Пуціна на выбарах, жыхары Белгарада скардзяцца на пастаянныя абстрэлы і тое, што ў крамах няма нават прадуктаў першай неабходнасці.

«Вось як можна нешта прыгатаваць калі паліцы пустыя ў крамах. Проста нічога няма: ні агуркоў, ні памідораў, ні садавіны… Тавараў першай неабходнасці няма ўвогуле. Няма мяса, каўбасы, цыбулі ці морквы», - скардзіцца расейка.

У адказ на гэта ўкраінцы заявілі, што жыхары Белгарада павінны дзякаваць за ўсё гэта Пуціну, які арганізаваў ім такое «райскае жыццё». Бо зараз тыя праблемы, з якімі сутыкаліся ўкраінцы ў пачатку расейскай агрэсіі, перажываюць самі расейцы.

«Калі ў РФ няма мяса, памідораў, агуркоў, тады з'ядайце таго, каго выбралі»; «Пакуль Пуйло не стаў бамбіць Харкаў, белгарадцы мелі райскае жыццё. Увогуле, дзякуйце свайму фюрару за тое, што з вамі адбываецца»; «Можам дронам даставіць прадукты, але ёсць нюанс»; «Мы гэта прайшлі 2 гады таму»; «Усё ваша мяса на фронце»; «Мы два гады таму заехалі ў АТБ, а там адна кока-кола, нічога, выжылі, зараз ваша чарга», - пішуць украінцы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках