28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: ЕЗ увядзе 50% падатку на аграпрадукцыю з Беларусі

15
Дональд Туск: ЕЗ увядзе 50% падатку на аграпрадукцыю з Беларусі
ДОНАЛЬД ТУСК

Такі ўзровень мытнага падатку фактычна спыніць экспарт.

На расейскую і беларускую сельгаспрадукцыю вырастуць падаткі на 50%, што фактычна будзе азначаць блакаду экспарту гэтай прадукцыі ў Еўропу. Адпаведныя пастановы павінны быць неўзабаве на ўзроўні еўрапейскіх інстытутаў канчаткова фармалізаваныя. Так ацэньвае перспектыву спынення экспарту аграрнай прадукцыі з краіны-агрэсаркі і краіны, якая падтрымлівае расейскую агрэсію супраць Украіны, польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск на супольнай прэс-канферэнцыі з кіраўніком украінскага ўрада Дзянісам Шмыгалём, піша zn.ua.

На думку Дональда Туска, бар'ер для прадукцыі з краіны-агрэсаркі мае значэнне не толькі палітычнае або маральнае, але і эканамічнае - для польскіх і ўкраінскіх сельскагаспадарчых вытворцаў.

100% задавальнення не будзе ні ў Польшчы, ні ва Украіне.

«Мы таксама шукаем варыянты, якія дадуць пачуццё бяспекі нашым вытворцам, фермерам», - адзначыў прэм'ер Польшчы.

Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што трэба шукаць развязанні, якія не будуць падрываць эканамічную стабільнасць ні ўкраінскіх, ні польскіх вытворцаў. Ён анансаваў выкарыстанне ўрэгуляванняў, якія дзейнічаюць у дачыненнях з балгарскім і румынскім рынкам, і ў дачыненнях Польшчы і Украіны ў аграрным сектары. Пры гэтым Дональд Туск падкрэсліў, што ніводны з бакоў не будзе на 100% задаволены імі, аднак гэта і ёсць пошук кампрамісу, які ўрэгулюе неадкладную праблему абедзвюх краін.

Перамовы аб ліцэнзаванні аб'ёмаў аграпаставак паміж Украінай і Польшчай могуць скончыцца ў канцы гэтага тыдня. Бакі - Польшча і Украіна - вельмі прасунуліся ў пытанні рэгуляцыі рынкаў. Пра гэта паведаміў міністр развіцця і тэхналогій Польшчы Кшыштаф Гецьман.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках