29 красавiка 2024, панядзелак, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдаўскі хор захрас на мяжы Беларусі і ЕЗ

17
Малдаўскі хор захрас на мяжы Беларусі і ЕЗ
ФОТА: SHUTTERSTOCK/FOTODOM

Што адбываецца?

Малдаўскі дзіцячы хор “Рапсодыя” больш за дзень не можа з'ехаць з Беларусі, куды прыязджаў на гастролі, распавяла ў сацсетках кіраўніца калектыву, заслужаная артыстка Малдовы Наталля Барабаншчыкава.

Паводле ейных слоў, калектыў прыязджаў са спектаклем у Польшчу і Беларусь. 22 сакавіка хор выступіў у Варшаве, а потым адправіўся на канцэрт у Беларусь. Вярнуцца ў Малдову планаваць тым самым шляхам. Пасля канцэрта аўтобус з дзецьмі выехаў з Берасця і паспрабаваў перасекчы мяжу з Польшчай, аднак польскія памежнікі яго не прапусцілі, спаслаўшыся на закон.

- Існуе нейкі закон, <…> што мы не можам як транзітныя пасажыры, паколькі мы не рэйсавы аўтобус, выехаць з Беларусі. Нашае пасольства параіла нам праехаць праз Літву — маўляў, тут гэта магчыма. З мяжы Літвы нас вяртаюць назад у Беларусь, - распавяла кіраўніца студыі.

Пасля таго, як аўтобус прастаяў на літоўскай мытні ў Медніках больш за 7 гадзін, новая змена адправіла назад на мытню Беларусі, паведаміла “Комсомольской правде” адна з маці Аляксандра Падольская, якая ў групе суправаджэння.

У сябе ў Facebook Наталля Барабаншчыкава распавяла, што ў адмове на транзітны праезд фігуруе фармулёўка аб тым, што калектыў нясе “пагрозу” для Літвы.

“Нас <…> адправілі назад, абяцаючы, што чакаюць нейкія дазволы”, - напісала яна.

Нагадаем, 1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы "Лаварышкі" (з беларускага боку — "Катлоўка") і "Райгорад" ("Прывалка"). Акрамя закрыцця памежных пераходаў, Літва таксама забараніла з 1 сакавіка нерэгулярную аўтобусную перавозку без дазволу. Шэраг перавозчыкаў пачалі касаваць рэйсы з Беларусі ў Літву.

Яшчэ два памежныя пераходы закрылі з 18 жніўня мінулага года — "Шумскас" (з беларускага боку "Лоша") і "Цвярачус" ("Відзы"). Гэта было зроблена ў адказ на магчымыя пагрозы з боку размешчаных у нашай краіне наймітаў расійскай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках