8 траўня 2024, Серада, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вілейцы будуць выпускаць сыры з белай цвіллю

17
У Вілейцы будуць выпускаць сыры з белай цвіллю

На малочным заводзе будуюць новы цэх.

На Вілейскім малочным заводзе, які працуе з 1949 года, будуюць новы цэх па выпуску сыроў з белай цвіллю. Падрабязнасці на прэс-канферэнцыі расказала начальніца аддзела якасці Менскага малочнага завода нумар 1 Наталля Калядзіч.

Вілейскі завод з'яўляецца вытворчым участкам сталічнага малочнага завода. Прадстаўніца прадпрыемства адзначыла, што іх завод стане першым у Беларусі, хто наладзіць вытворчасць высокамаржынальнага тавару. Наталля Калядзіч расказала, што тэхналогія вытворчасці сыру з белай цвіллю была распрацаваная ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці яшчэ ў 2015 годзе, але спробы рэалізаваць гэты праект раней былі няўдалымі.

Акрамя таго, у Вілейцы мадэрнізуюць і іншыя цэхі, напрыклад, па вытворчасці ёгурту і дзіцячага харчавання.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках