29 красавiка 2024, панядзелак, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы на мяжы грандыёзнага шухеру»

15
«Мы на мяжы грандыёзнага шухеру»

На акупаванай частцы ўкраінскага Данбаса пачаліся «асаблівыя мерапрыемствы».

На захопленай расейскімі акупацыйнымі войскамі частцы Данецкай вобласці «новая ўлада» пачала падрыхтоўку да мабілізацыі. У абласным цэнтры і іншых населеных пунктах рэгіёну пачалі «ўзнагароджваць» позвамі ў ваенкамат пад рознымі падставамі. А супрацоўнікаў прамысловых прадпрыемстваў ужо заганяюць на вайсковыя зборы, піша OBOZ.UA.

Патрэбнае гарматнае мяса

Ужо ёсць шмат прыкметаў таго, што акупанты пачалі падрыхтоўку новай хвалі мабілізацыі на акупаванай частцы Данецкай вобласці.

Пра гэта сведчаць і дакументы, выкладзеныя ў адной з закрытых групаў. У першым (за подпісам так званага часовага выканаўцы абавязкаў міністра прамысловасці і гандлю «ДНР») кіраўнікам прадпрыемстваў сказана падаць спісы забраняваных супрацоўнікаў, якія займаюць крытычна важныя пасады. Тэрмін выканання – да 25 сакавіка. Другі дакумент быў разасланы «кіраўнікам дзяржаўных установаў (прадпрыемстваў)». У ім акупацыйная ўлада запатрабавала падаць планы пастаноўкі грамадзянаў на воінскі ўлік і іх бранявання.

Жыхары часова акупаванай тэрыторыі бурна абмяркоўваюць апошнія навіны. «Нешта мне гэта не падабаецца. Паходу мы на грані грандыёзнага шухеру», – напісаў адзін з іх.

На акупаванай частцы Данбаса цяпер ужо (праўда, не масава) пачалі выклікаць у ваенкаматы – прычым пад рознымі падставамі. Найбольш распаўсюджаная – «для зверкі звестак». Аднак гэта ўжо сьада пасткай для некаторых мясцовых жыхароў, якіх адразу ж «загрэблі». Прычым ёсць факты, што ў акупацыйнае войска мабілізавалі нават тых, хто не мае пашпартоў РФ.

Таксама на мясцовых прадпрыемствах на ўсю моц «абілечваюць» позвамі «для пастаноўкі на воінскі ўлік». Такія, сярод іншага, былі выдадзеныя супрацоўнікам «Данецкцепласеткі».

А вось супрацоўнікаў Данецкага металургічнага завода (ДМЗ) і завода «Электрарамонт» выпраўляюць на ваенныя зборы.

«Вядома ж, вялікая рызыка, што яны з гэтых збораў не вернуцца, а іх адразу пасля гэтага выправяць на вайну. На фронце ў акупантаў вельмі вялікія страты», – кажа суразмоўца OBOZ.UA у абласным цэнтры.

Узяліся за «ўцекачоў»

Цяпер расейскія акупанты актывізавалі на Данбасе і вышук тых, хто самавольна пакінуў частку (службу), гэта значыць тых, хто адмовіўся ваяваць супраць Украіны на баку Расеі.

Паводле звестак крыніцаў OBOZ.UA на акупаваных тэрыторыях, у рэгіёне ўжо зарэгістравана 16 тысячаў такіх «уцекачоў». І калі нядаўна іх супакойвалі, што ўсе яны нібыта звольненыя (спісаныя) і могуць ужо не перажываць, то цяпер сітуацыя рэзка змянілася.

Прычым дайшло да таго, што «вертухаі» (так мясцовыя называюць тых, хто шукае адмоўнікаў) не толькі прыходзяць на месцы рэгістрацыі, гэта значыць дадому, але і абыходзяць найбліжэйшыя крамы і кавярні з фатаграфіямі «ўцекачоў».

«Ну, хто тут запэўніваў, што людзей стае і кантрактнікаў проста няма куды падзець? Нешта факты сведчаць, што ўсё наадварот. Спрабуюць усімі шляхамі зацягнуць добраахвотна-прымусова ў войска», – напісаў пад пастом у мясцовым Telegram-канале жыхар акупаванай тэрыторыі.

У пабліках жыхары акупіраванай часткі Данбаса дзеляцца інфармацыяй і папярэджаннямі. Паводле словаў аднаго з іх, дазнаўца са следчага камітэта расказаў яму, што «паднятыя асабістыя справы нават за 2022 год, прыйшоў загад шукаць усіх без разбору».

Таму людзей папярэдзілі: «Сядзець ніжэй травы, цішэй вады, па цыгарэты лішні раз не выходзіць. Пры злове камендатурай нельга пісаць і падпісваць «тлумачэнне» з паказаннямі супраць сябе, менавіта паводле гэтага тлумачэння могуць пачаць крымінальную справу».

Мяркуючы з усяго, праз вялікія страты ў расейскіх акупацыйных войскаў новы віток мабілізацыі на часова акупаваных тэрыторыях, якія РФ «далучыла» да сябе, можа пачацца ў любы момант.

Але ёсць яшчэ адна пагроза: 1 красавіка пачынаецца вясновы набор у войска Расеі. І ў планы агрэсара ўжо ўключаныя жыхары акупаванай часткі не толькі Данецкай і Луганскай, але і Запарожскай, Херсонскай абласцей, а таксама Крыма.

І нягледзячы на тое, што вайскоўцаў тэрміновай службы нібыта не выпраўляюць на фронт, акупанты выкарыстоўваюць адладжаны сцэнар: сілком прымушаюць падпісваць кантракт. А гэта прамая дарога да таго, каб стаць «грузам 200».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках