29 красавiка 2024, панядзелак, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспартная «вайна» ў разгары: У Літве затрымалі аўто беларуса

11
Транспартная «вайна» ў разгары: У Літве затрымалі аўто беларуса

Напярэдадні Вільня ўвяла абмежаванні да машынаў, якія едуць у Беларусь.

Літоўская мытня паведаміла, што цяпер ужывае больш строгія захады ў пропуску машынаў і затрымала перавезены ў Беларусь для продажу аўтамабіль BMW. Пра гэта ўказана на сайце мытнай службы суседняй краіны. Нагадаем, 29 сакавіка стала вядома, што Літва ўслед за Польшчай і Латвіяй перастала прапускаць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах з рухавіком большым за 1,9 літра і даражэйшыя за 50 тысячаў еўраў.

Як паведамляецца, на аўтапрапускным пункце «Шальчынінкай» супрацоўнікі Віленскай тэрытарыяльнай мытні затрымалі аўтамабіль BMW X1, якім кіраваў беларус. Кошт машыны – 26 230 еўраў.

Літоўскія мытнікі папярэдне вызначылі, што беларус перавозіў аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Еўразвязе, у трэція краіны ў камерцыйных мэтах. У гэтым выпадку машыну разглядалі як тавар. У выніку на беларуса склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. «Парушальнікам пагражае штраф і канфіскацыя аўтамабіля», – паведамляе літоўская мытная служба.

Як пісаў сайт Charter97.org, ноччу 23 сакавіка ў спецыяльных чатах, а пазней у СМІ пачала з'яўляцца інфармацыя, што Польшча прыпыніла пропуск набытых у розных краінаў Еўропы аўтамабіляў з аб'ёмам рухавіка большым за 1,9 літра.

Услед за Польшчай перастала пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах Латвія.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках