29 красавiка 2024, панядзелак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк назваў падробленыя купюры, якія найчасцей выяўлялі ў Беларусі

Нацбанк назваў падробленыя купюры, якія найчасцей выяўлялі ў Беларусі

Часцей за ўсё фальшыўкі знаходзяць у Менску.

У Нацыянальным банку расказалі, якія падробленыя купюры выяўлялі ў Беларусі ў 2023 годзе часцей за ўсё. У рэгулятары канстатавалі: за год у краіне знайшлі 1105 падробленых грашовых знакаў (у тым ліку дзве манеты).

На першым месцы – даляры ЗША: гэта 87,9% усіх выяўленых падробленых банкнотаў (у абсалютных велічынях гаворка ідзе пра 971 штуку). Другая пазіцыя – расейскія рублі: 5,6% або 62 купюры, далей ідуць фальшывыя еўры: 4,4% (49 банкнотаў).

Што да беларускіх рублёў, то іх таксама падрабляюць, але значна радзей: у 2023 годзе было выяўлена 18 несапраўдных купюраў (1,9%). Агульная колькасць падробленых купюраў у 2023 годзе павялічылася: адносна 2022 года ў Беларусі іх была выяўлена на 23,6 адсотка больш.

Часцей за ўсё фальшыўкі выяўляюць у Менску: 43,3% усіх падробак, усяго ж несапраўдныя купюры знайшлі ў 57 населеных пунктах Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках