29 красавiка 2024, панядзелак, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі курсантаў менскіх аўташкол здае кіраванне з першага разу?

16
Колькі курсантаў менскіх аўташкол здае кіраванне з першага разу?

Расказалі ў ДАІ Менска.

Узровень падрыхтоўкі курсантаў аўтамабільных школ сур'ёзна ўпаў за апошні год, піша БелТА. Як расказаў намеснік начальніка міжраённага экзаменацыйнага аддзела УДАІ ГУУС Менгарвыканкама Уладзімір Свірыдовіч, з першай спробы экзамен здае прыблізна кожны пяты курсант, гэта датычыцца як тэарэтычнага, так і практычнага экзамену. Але і паўторныя спробы не заўсёды бываюць удалымі. У выніку ў 2023 годзе ў Менску пасведчанняў кіроўцы было выдадзена на 40 працэнтаў менш, чым годам раней.

Пры гэтым сярод сталічных кіроўцаў са стажам да аднаго года моцна падскочыла аварыйнасць. У 2023 годзе з іх віны зафіксавана на 80 працэнтаў больш ДТЗ, з пацярпелымі – плюс 125 працэнтаў. У ДАІ ўважаюць, што прычына менавіта ва узроўні падрыхтоўкі ў аўташколах, які рэзка ўпаў.

- Вельмі шмат курсантаў прыходзяць адкрыта непадрыхтаванымі. Шчыра кажучы, часам складана зразумець, на якой падставе аўташкола выдае чалавеку пасведчанне аб заканчэнні заняткаў, – адзначае вядучы спецыяліст прыёме іспытаў Вячаслаў Савеня.

Сярод найбольш частых памылак падчас здачы кіравання па горадзе ён назваў адхіленне ад маршруту, перастраенне на скрыжаванні і няўпэўненасць у абыходжанні з органамі кіравання аўтамабілем.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках