29 красавiка 2024, панядзелак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамля ёсць нагода для асцярогі праз Кітай

1
У Крамля ёсць нагода для асцярогі праз Кітай

Маскву трымаюць на адлегласці "выцягнутай рукі".

У Крамлі заклапочаныя пазіцыяй Кітая наконт двухбаковых стасункаў з Расеяй. Нягледзячы на заявы кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова аб "ўсёабдымным партнёрстве" і агульных міжнародных інтарэсах, Пекін не жадае прымаць у гэтым паўнавартасны ўдзел.

Акрамя таго, Кітай працягвае ўтрымліваць перавагу ў расейска-кітайскіх дачыненнях, нягледзячы на нядаўнія паведамленні аб яго гатоўнасці ўсё больш дапамагаць Расеі ў вайсковых дзеяннях ва Украіне. Пра гэта ідзе размова ў аналітыцы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Там звярнулі ўвагу на паведамленні расейскіх СМІ пасля сустрэч Лаўрова з прэзідэнтам Кітая Сі Цзіньпінам і міністрам замежных спраў Ван І ў Пекіне 9 красавіка. Паводле паведамленняў расейскіх медый, бакі абмеркавалі супольныя намаганні Расеі і Кітая ў барацьбе з уяўным "двайным стрымліваннем" Захаду.

Лаўроў заявіў, што расейска-кітайскае "ўсёабдымнае партнёрства і стратэгічнае ўзаемадзеянне" дасягнулі "беспрэцэдэнтнага ўзроўню", і што Расея і Кітай маюць узаемныя міжнародныя інтарэсы і будуць каардынаваць намаганні ў развязанні ўнутраных і знешніх праблем.

Таксама, адзначаюць аналітыкі, Кітай і Расея "абмяняліся меркаваннямі" наконт магчымых шляхоў спынення вайны ва Украіне. Абодва бакі назвалі "бескарыснымі" міжнародныя сустрэчы, на якіх абмяркоўваецца спыненне вайны без Расеі. Акрамя таго, Масква станоўча ацэньвае прапановы Кітая, як мяркуецца, размова ідзе аб "мірным плане" з 12 пунктаў, які Кітай апублікаваў у лютым 2023 года.

"ISW працягвае ацэньваць, што Крэмль заклапочаны нежаданнем Кітая паўнавартасна ўдзельнічаць у жаданым для Расеі неабмежаваным партнёрстве", – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках