16 траўня 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкавы рэйд у «хлявах»

Танкавы рэйд у «хлявах»

Праз нястачу сродкаў барацьбы з дронамі вайскоўцы РФ сталі прыкрывацца самапальнымі «дахамі».

На расейскія танкі пачалі ўстанаўліваць незвычайныя ахоўныя канструкцыі, заўважылі ваенныя экспэрты. Танк з «хлявом» патрапіў на здымку ўкраінскага дрона ў раёне Краснагораўкі (на захадзе ад Данецка). Ён узначальваў групу з 4 адзінак бранятэхнікі. На наступны дзень украінскі канал паведаміў, што танк з хлявом знішчаны ў ангары ў Данецку.

Такі «хлеў» збіраецца ў палявых умовах з падручных матэрыялаў, ён для таго, каб абараніць не толькі сам танк, але і пяхоту.

Сістэмы радыё-электроннай барацьбы з дронамі пакуль недастаткова ўніверсальныя, складаныя ў выкарыстанні і дарагія, распавёў «Можем объяснить» вайсковы аналітык Ян Мацвееў. «Таму даводзіцца будаваць на тэхніцы «хлявы». Зрэшты, іх эфектыўнасць таксама далёкая ад ідэалу. Магчыма, ад пары ўдараў FPV-дронаў такі навес можа часткова дапамагчы. Але ён моцна абмяжоўвае манеўранасць танка і яго баявыя магчымасці: вежа проста не можа нармальна круціцца. Вентыляцыя пагаршаецца, ды і хутка пакінуць танк немагчыма. Дастаўка пяхоты на брані як мага бліжэй да пазіцый супраціўніка - цяпер асноўная тактыка наступу расейскіх сіл. Часцяком гэты дэсант знішчаюць дронамі яшчэ падчас руху на танках\БМП».

Падстрэшкі ад дронаў - не першы прыклад саматужнай вытворчасці на фронце:

Тачанка з кулямётам. На грузавую «буханку» усталяваны ДШК - кулямёт быў прыняты на ўзбраенне яшчэ ў 1939 годзе. Пазіцыянуецца як сродак барацьбы з дронамі.

«Маталыга» з карабельнай гарматай. Па версіі CIT, гэтыя гібрыды таксама могуць выкарыстоўвацца для барацьбы з БПЛА.

Баханка-ракетаносец. Пускавы блок авіяцыйных ракет С-8 усталяваны на УАЗ.

У канцы лютага 2024 года, пасля двух гадоў вайны з актыўным выкарыстаннем дронаў, Сяргей Шайгу распарадзіўся ўзмацніць групоўку «Цэнтр» сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках