1 траўня 2024, Серада, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пацук з калматай поўсцю кідаўся на сцены дома і кусаў за абутак»

6
«Пацук з калматай поўсцю кідаўся на сцены дома і кусаў за абутак»

У Маладзечне на пад'ездах дамоў з'явілася незвычайная аб'ява.

У Маладзечне на скрыжаванні Вялікага Гасцінца з вуліцай Машэрава Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі на пад'ездах дамоў вывесіў аб'яву, у якой паведамляе, што 9 красавіка ў двары дома №1 на Машэрава бегаў пацук, як мяркуецца, шалёны.

У аб'яве адзначаецца, што пацука падабраў вялікі дваровы руды сабака і цягаў яго ў пашчы. Эпідэміёлагі прапануюць бацькам высветліць у сваіх дзяцей, ці не было ў іх кантактаў з пацуком, і калі былі, то тэрмінова звярнуцца да лекара, піша Kraj.by.

Аб'явы расклееныя як мінімум на пад'ездах дамоў № 81, 83, 85 на Вялікім Гасцінцы і дома № 1 на вуліцы Машэрава.

«Пацук з калматай поўсцю гучна пішчаў, кідаўся на сцены дома і хацеў па іх залезці наверх, — наперабой расказваюць хлапчукі ў двары. - Трох хлопчыкаў ён нават за абутак укусіў. Але кусаў не моцна, пракусіць абутак ён не мог. А некаторыя ў яго нават плявалі і кідаліся палкамі».

На даследаванне адправілі біяматэрыял дваровага сабакі, які цягаў у пашчы таго пацукп.

Галоўная лекарка Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алеся Бравая расказала:

«Сабаку адлавілі, узялі яго біяматэрыял і адправілі на даследаванне на прадмет захворвання на шаленства. Калі вынік будзе станоўчым, і сабака сапраўды хворы, то мы будзем ведаць пра гэта ўжо заўтра. Калі проба не дасць такога выніку, то будзе знаходзіцца на даследаванні да 30 дзён. На сёння да нас не паступалі звесткі, што нехта звяртаўся па медыцынскую дапамогу ў сувязі з гэтым пацуком. Да лекараў не прыходзілі ні дарослыя, ні дзеці. Нам бы пра гэта адразу стала вядома, і мы пачалі б сваю мэтанакіраваную працу. Але бацькі адмаўляюць шчыльныя кантакты сваіх дзяцей з пацуком. А дзеці, вы ж самі разумееце, могуць прыдумаць усё, што хочаш».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках