30 красавiка 2024, aўторак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаскі, якія працуюць у кавярні, зладзілі адтуль «вялікія ўцёкі»

5
Хаскі, якія працуюць у кавярні, зладзілі адтуль «вялікія ўцёкі»

Жывёлы сталі сапраўднымі зоркамі Сеціва.

Кавярня, размешчаная ў гандлёвым цэнтры ў правінцыі Гуандун (Кітай), прапануе наведвальнікам не толькі ежу і напоі, але і магчымасць пагутарыць з сімпатычнымі хаскі.

Вось толькі ў адзін цудоўны дзень увесь натоўп чатырохногіх «супрацоўнікаў» кавярні вырваўся за межы ўстановы і пачаў шалёна насіцца па гандлёвым цэнтры. Нягледзячы на тое, што быў поўны хаос, людзі не маглі стрымаць усмешак, гледзячы на радасных сабак. Зрэшты, усіх жывёл неўзабаве злавілі і вярнулі на працоўнае месца.

Супрацоўнік кавярні па прозвішчы Хо распавёў, што хаскі пераўзбудзіліся з-за таго, што ва ўстанову прыйшла гаспадыня. Сабакі даўно не бачылі сваю ўлюбёную сяброўку і так узрадаваліся, што страцілі над сабой кантроль.

Калі ў Хо спыталі, ці былі сабакі пакараныя, ён з усмешкай адказаў, што калі пачастунак у выглядзе смачных курыных ножак - гэта пакаранне, то атрымліваецца, што так. Дарэчы, нямала гледачоў ад душы пасмяяліся з «вялікіх уцёкаў» хаскі і параўналі гэтае відовішча з тым, як дзеткі разбягаюцца са школы пасля заняткаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках