30 красавiка 2024, aўторак, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на Нямізе спыніўся рух тралейбусаў

У Менску на Нямізе спыніўся рух тралейбусаў

У чым прычына?

У «Менсктрансе» паведамілі, што перад прыпыначным пунктам «Станцыя метро «Няміга» ў кірунку вуліцы Максіма Багдановіча спыніліся тралейбусы розных маршрутаў. Мяркуючы па фота з месца падзей, прычынай усяму стала аварыя, адзначае «Онлайнер».

- Спыніліся тралейбусы на маршрутах №12, 29, 37, 40, 46 і 53, - распавялі прадстаўнікі «Менсктранса». - Рух тралейбусаў №12 арганізаваны да РК «Бабруйская»; тралейбусаў №29, 37, 46 — да ДС «Карастаянавай»; тралейбусаў №40 і 53 - вуліцамі Клары Цэткін, Кальварыйскай, Прытыцкага, Арлоўскай.

«Спыніліся дзевяць тралейбусаў, а таксама ўтварыўся корак са звычайных аўто», - падзялілася відавочца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках