2 траўня 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Ва Украіны ёсць супердроны, здольныя даляцець да Сібіры

7
The Economist: Ва Украіны ёсць супердроны, здольныя даляцець да Сібіры

Найлепшая з новых мадэляў мае запас ходу 3000 км.

Украіна інвеставала сотні мільёнаў даляраў у стварэнне ўласных беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння. Цяпер ужо шэсць кампаній вырабляюць ударныя дроны, здольныя знішчаць далёкія цэлі. Імі Украіна б'е па тэрыторыі Расеі, ігнаруючы патрабаванні ЗША спыніць атакі па РФ.

Аб гэтым піша The Economist.

Выданне адзначае, што найлепшая з новых мадэляў украінскіх дронаў мае запас ходу 3000 км і здольная дасягнуць Сібіры.

Такія супердроны з'явіліся ва Украіне з-за неабходнасці, бо Захад неахвотна даваў зброю далёкага радыусу дзеяння.

«Гэтая праграма падарвала значную частку расейскай нафтавай і вайсковай інфраструктуры. Але Белы дом незадаволены і падштурхоўвае ўкраінцаў да спынення ўдараў», - гаворыцца ў артыкуле брытанскага штотыднёвіка.

Аднак Украіна ігнаруе незадаволенасць ЗША і працягвае актыўна біць па Расеі, робячы гэта дэманстратыўна. Афіцэр украінскай выведкі, адказны за частку праграмы нападаў па РФ, сказаў у каментары выданню, што не атрымліваў інструкцый для спынення ўдараў - наадварот, іх будуць павялічваць і ўзмацняць.

Аднак, паводле ягоных слоў, на мінулым тыдні адбыўся пераход ад нацэльвання на нафтавую інфраструктуру Расеі. Але гэта часова.

«Нашы мэты мяняюцца з кожным днём. Мы не даем расейцам спакою», - адзначыў ён.

Адзін з вытворцаў ударных БПЛА вялікай далёкасці распавёў выданню, што прадстаўнікі ЗША спрабавалі паўплываць непасрэдна на кампаніі, якія вырабляюць беспілотнікі. Аднак не ўсе прадстаўнікі ЗША згодныя з палітыкай Белага дома. Паводле ягоных слоў, вельмі часта ў прыватных размовах амерыканцы раілі ігнараваць патрабаванні адміністрацыі Байдэна і на ўсю моц біць па Расеі.

Вытворца дронаў спрагназаваў, што ўкраінская праграма развіцця БПЛА пашырыцца найбліжэйшыя месяцы.

«Расея выпальвае ўкраінскую зямлю. Час зрабіць тое ж самае з Расеяй», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках