У Польшчы затрымалі дваіх падазраваных у нападзе на паплечніка Навальнага Леаніда Волкава ў Вільні
1- 19.04.2024, 11:04
- 6,528
Яны будуць перададзеныя Літве.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў 19 красавіка, што ў Польшчы затрыманы два чалавекі, якія падазраюцца ў збіцці паплечніка Аляксея Навальнага, расейскага апазіцыянера Леаніда Волкава ў Вільні.
«У Польшчы затрыманыя два чалавекі, якія падазраюцца ў збіцці расейскага апазіцыянера Леаніда Волкава. Я дзякую Польшчы за выдатную працу, якую яна зрабіла, я гаварыў пра гэта з прэзідэнтам Польшчы і падзякаваў ім за выдатнае супрацоўніцтва», - сказаў прэзідэнт Наўседа.
Кіраўнік Літвы таксама падзякаваў спецыялістам літоўскай крымінальнай выведкі, якія правялі першапачатковую і падрыхтоўчую работу.
«Найбліжэйшым часам, пасля заканчэння працэсуальных дзеянняў, гэтыя асобы будуць перададзеныя Літве», - сказаў ён. Аднак не ўдакладніў, калі гэта можа адбыцца.
Наўседа таксама не ўдакладніў, хто гэтыя людзі і грамадзянамі якой краіны з’яўляюцца.