4 траўня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пачала страчваць сельгастэхніку

7
Беларусь пачала страчваць сельгастэхніку

Першая страта зафіксаваная 16 красавіка.

Ужо ў пачатку палявога сезону Беларусь стала страчваць сельскагаспадарчую тэхніку, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз сутачных зводак МНС за 20 дзён красавіка.

Першая страта зафіксаваная 16 красавіка каля вёскі Браткава ў Капыльскім раёне (Менская вобласць) – падчас палявых працаў загарэўся трактар МТЗ-3522, выпушчаны ў 2021 годзе. Машына поўнасцю знішчаная.

Гэта не адзінкавы выпадак страты, нанесенай аграпрамысловаму комплексу (АПК) агнём у гэтым месяцы.

1 красавіка гарэў будынак кароўніка на тэрыторыі малочнатаварнай фермы ААТ «Ульянаўскае-Агра» ў вёсцы Галачова (Чавускі раён Магілёўскай вобласці). Праз пажар давялося эвакуяваць 170 галоваў буйной рагатай жывёлы. Агнём знішчаная маёмасць і пашкоджана 20 кв. м шыфернага даху.

Уначы 4 красавіка ў выніку загарання ў будынку ААТ «Псышчава Агра» (Іванаўскі раён Берасцейскай вобласці) быў знішчаны шыферны дах, пашкоджана 2 кв. м перакрыцця.

20 тонаў кастры (адраўнелыя сцябліны некаторых раслінаў, выкарыстоўваюцца пры вытворчасці будматэрыялаў, паперы, субстратаў, у якасці паліва і інш.) знішчыў 9 красавіка пажар на адкрытай пляцоўцы на тэрыторыі КУП «Кармален» у вёсцы Гарадок (Кармянскі раён Гомельскай вобласці).

Раніцай 18 красавіка загаранне ў будынку вытворчага цэха ААТ «Слуцкі льнозавод» (Менская вобласць) прывяло да пашкоджання адкідаў перапрацоўкі льнотрасты на плошчы 2 кв. м, аконнага праёму і мешкавіны фільтраў для апрацоўкі.

За аналагічны перыяд 2023 года на аб'ектах АПК адбыўся ўсяго адзін пажар – 10 красавіка ў полі ААТ «Дубрава-2013» (Маладзечанскі раён Менскай вобласці) было знішчана 52,8 т саломы ў рулонах.

16 красавіка 2024 года на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас праверак зафіксавана шмат фактаў «з'яўлення на працы ў стане ап'янення». Акрамя гэтага, «расце колькасць траўмаваных супрацоўнікаў і колькасць пажараў».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках