4 траўня 2024, Субота, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты ліквідуюць беларускае аддзяленне Міжнароднага саюзу лялечных тэатраў

10
Лукашысты ліквідуюць беларускае аддзяленне Міжнароднага саюзу лялечных тэатраў

Заяўку на ліквідацыю гэтай арганізацыі падало Міністэрства юстыцыі.

Берасцейскі абласны суд 23 красавіка разгледзіць справу аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі цэнтр Міжнароднага саюза дзеячаў лялечных тэатраў» (UNIMA). Пра гэта паведамляе «Позiрк».

Заяўку на ліквідацыю гэтай арганізацыі падало Міністэрства юстыцыі. Беларускае аддзяленне UNIMA было заснавана ў 1996 годзе, а зарэгістраванае ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб у 1997 годзе.

З дня заснавання абʼяднаннем кіраваў заслужаны дзеяч культуры Беларусі, былы дырэктар і мастацкі кіраўнік Берасцейскага тэатра лялек Міхаіл Шавель. Ён памёр 13 верасня 2021 года ва ўзросце 72 гады.

На старонцы абʼяднання ў сацыяльнай сетцы ва «УКантакце», якая не абнаўляецца з 2017 года, гаворыцца, што гэты цэнтр «абʼядноўвае больш за 150 творчых работнікаў і актораў лялечных тэатраў краіны».

Штаб-кватэра цэнтра размешчаная ў Берасцейскім тэатры лялек.

Міжнародны саюз дзеячаў лялечных тэатраў – гэта няўрадавая грамадская арганізацыя, якая дзейнічае пад эгідай ЮНЕСКА, найстарэйшае ў свеце міжнароднае абʼяднанне дзеячаў тэатру, заснаванае ў 1929 годзе ў Празе. У яго ёсць нацыянальныя цэнтры ў 101 краіне.

Асноўная мэта UNIMA – садзейнічанне развіццю мастацтва тэатра лялек.

Дадамо, што, паводле звестак праваабаронцаў з арганізацыі Lawtrend, у перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі і да канца сакавіка 2024-га як мінімум 1601 некамерцыйная арганізацыя ў краіне была ліквідаваная.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках