4 траўня 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская мытня будзе працаваць па-новаму

5
Беларуская мытня будзе працаваць па-новаму

Змяненні набудуць моц 1 траўня.

Згодна з пастановай Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, з 1 траўня плануецца скараціць колькасць рэспубліканскіх пунктаў мытнага афармлення, якія працуюць дзень і ноч. Цяпер у іх будзе новы графік.

Так, у рэгіёне дзейнасці Берасцейскай мытні паабяцалі пакінуць 5 24-гадзінных пунктаў мытнага афармлення (у тым ліку «Варшаўскі мост» і «Казловічы»). У астатніх ПМА мытнікі будуць працаваць або паводле графіку (напрыклад, у працоўныя дні з 9:00 да 18:00, як у «Дамачаве»), або «на заяўку зацікаўленых асоб».

На тэрыторыі Гарадзенскай рэгіянальнай мытні 24-гадзінны рэжым захавалі для 8 ПТА, уключаючы «Беняконі-1», «Брузгі-1» і «Брузгі-2», «Каменны Лог» і «Катлоўку», піша «Экономическая газета».

У такім жа рэжыме будуць па-ранейшаму працаваць ПТА ў аэрапорце «Мінск-2» і ў Маладзечне, якія належаць да Менскай рэгіянальнай мытні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках