4 траўня 2024, Субота, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі 10-класніка надумалі судзіць за ўхіленне ад набору

11
У Беларусі 10-класніка надумалі судзіць за ўхіленне ад набору

Заблытаная гісторыя адбылася ў Камянецкім раёне.

На жыхара Камянецкага раёна была распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад набору на вайсковую службу. Здавалася б, нічога незвычайнага: маладзёну ўжо споўнілася 18 гадоў, ён атрымаў позву, але на медагляд для прызыву на службу не прыйшоў.

Пры гэтым беларусу ўдалося давесці ў судзе, што ён і не павінен быў гэтага рабіць. На заблытаную гісторыю ў банку судовых пастаноў звярнула ўвагу выданне 1prof.by.

Справа была так. У 2021 годзе хлопцу споўнілася 16 гадоў, але на ўлік прызыўнікоў ён устаў толькі ў лістападзе 2022-га - у аўташколе запатрабавалі пасведчанне прызыўніка. У вайсковым камісарыяце ён паказаў пасведчанне аб заканчэнні 9 класаў сярэдняй школы, пры гэтым не ўдакладніўшы, што прадаўжае вучобу ў 10 класе той жа школы. А работнікі вайсковага камісарыята і не пыталіся.

Беларус прайшоў медкамісію, атрымаў сваё пасведчанне прызыўніка. Разам з ім — і позву аб прыходзе на медагляд для набору на вайсковую службу, якая датавалася красавіком 2023 года. На той момант прызыўнік ужо павінен быў дасягнуць паўналецця.

Але хлопец шчасна аб позве забыўся, ды яшчэ і з'ехаў на працу ў іншы раён. Супрацоўнікі вайсковага камісарыята шукалі яго па месцы жыхарства, не знайшлі і перадалі звесткі прызыўніка следчым органам, а тыя распачалі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 435 КК («Ухіленне ад мерапрыемстваў па наборы на вайсковую службу»).

Беларус уцякаць ад вайсковага камісарыята не збіраўся. Ён з'явіўся ў суд Камянецкага раёна, які ў лістападзе 2023-га прызнаў яго невінаватым, не знайшоўшы ў дзеяннях прызыўніка складу злачынства (далей мы растлумачым - чаму).

Але пракурор Камянецкага раёна з гэтай пастановай не пагадзіўся і апратэставаў апраўдальны прысуд у Берасцейскім абласным судзе. Там яшчэ раз разгледзелі справу - і зноў прыйшлі да высновы, што падстаў няма ні для задавальнення пратэсту пракурора, ні для выстаўлення абвінавачанняў адказчыку.

Цяпер разблытваем клубок. Пачнём з таго, што да чэрвеня 2023 года, а адпаведна і «на момант інкрымінаванага яму дзеяння» хлопец усё яшчэ вучыўся ў 10 класе сярэдняй школы, гэта значыць, меў законную адтэрміноўку ад прызыву, якая надаецца без накіравання на медыцынскі агляд. Так, ва ўзросце 18 гадоў - так таксама можна. Пры гэтым маладзён прапусціў 92 дні ў школе без уважлівай прычыны, а ў лістападзе 2023-га падаў заяву на адлічэнне з навучальнай установы ў сувязі са зменай месца жыхарства.

На дрэнную наведвальнасць у тым ліку ўказваў бок абвінавачання. Але суд палічыў гэтыя довады малазначнымі: паводле дакументаў паўналетні маладзён, як ні круці, усё яшчэ ўважаўся за навучэнца сярэдняй школы. Таксама, на думку суда, не мае істотнага значэння і тое, што прызыўнік цалкам прызнаў сваю віну ў непрыходзе ў вайсковы камісарыят па позве. Бо паводле закону ён і не павінен быў гэтага рабіць.

У выніку суд прыйшоў да высновы, што беларус «не з'яўляецца спецыяльным суб'ектам выстаўленай яму грамадска небяспечнай дзеі». Больш за тое, сам факт высвятлення ўсіх гэтых абставін у судзе «ўказвае на неналежную працу спецыялістаў вайсковага камісарыята з прызыўнікамі», адзначаецца ў пастанове.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках