4 траўня 2024, Субота, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белкамунмаш не выканаў абяцанне паставіць новыя трамваі Мазыру

6
Белкамунмаш не выканаў абяцанне паставіць новыя трамваі Мазыру

Мазыр - адзіны райцэнтр у Беларусі, дзе курсуюць трамваі.

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе ніяк не дачакаюцца першага ў гісторыі абнаўлення трамвайнага парка. Нагадаем, Мазыр - адзіны райцэнтр у Беларусі, дзе курсуюць трамваі: яны дастаўляюць работнікаў НПЗ на завод і назад.

Новых трамваяў беларускай вытворчасці тут чакаюць ужо амаль год: яшчэ ў траўні 2023 года Мазырскі НПЗ паведамляў аб жаданні закупіць партыю вагонаў і публікаваў справаздачу аб наведванні прадпрыемства BKM Holding (былы «Белкамунмаш») у Менску, адзначае «Флагшток».

«Спадзяемся, што неўзабаве будуць сабраныя і пастаўленыя для нашага завода першыя 4 трамваі», – пісаў тады завадскі паблік.

У лістападзе 2023 года ў інтэрв'ю мазырскай раённай газеце прадстаўнік BKM Holding Алег Быцко заявіў, што першыя чатыры новыя трамваі для Мазыра будуць пастаўленыя ў лютым 2024 года.

Горад беларускіх нафтавікоў заказаў у BКМ Holding 10 новых трамваяў з нізкай падлогай. Першыя чатыры з'едуць туды ўжо ў лютым наступнага года.

Пасля гэтага ніякіх новых публікацый аб планах па пастаўках трамваяў у Мазыр не было.

Ад крыніцы, звязанай з вытворчасцю электратранспарту ў Менску, журналістам стала вядома, што БКМ сутыкнуўся з вытворчымі цяжкасцямі. Першыя пастаўкі Т811 чакаюцца ўлетку 2024 года.

Тым часам НПЗ праводзіць тэндар на закуп у Расеі запчастак для рамонту старых савецкіх трамваяў старых КМТ («Кіраўскі трамвай маторны»). Пакуль для падтрымкі працаздольнасці МНПЗ замаўляе запчасткі ў РФ. Для трамвайнага парка ў вялікай колькасці патрабуюцца валы, кранштэйны, рычагі і мноства іншых запчастак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках